19 красавiка 2024, Пятніца, 6:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спікер Сенату Польшчы: Мы вернем фінансаванне «Белсату»

3
Спікер Сенату Польшчы: Мы вернем фінансаванне «Белсату»
СТАНІСЛАЎ КАРЧЭЎСКІ
ФОТА: EAST NEWS

Дзейнасць тэлеканала будзе фінансавацца на ранейшых умовах.

Кіраўнік польскага Сената Станіслаў Карчэўскі ў інтэрв'ю выданню «Rzeczpospolita» (пераклад – belsat.eu) заявіў, што будуць уведзеныя папраўкі, якія дазволяць прафінансаваць дзейнасць «Белсату» «на ранейшых умовах».

Журналіст выдання «Rzeczpospolita» спытаў Станіслава Карчэўскага, ці не з'яўляецца памылкай памяншэнне фінансавання «Белсату».

«Сенат увядзе папраўкі. Аднак думкі падзеленыя. Тэлевізія «Белсат» павінна функцыянаваць. Цаню ўсё, што зрабілі дырэктар Агнешка Рамашэўская і яе калектыў, бо гэта добрая праца. Гэтая тэлевізія павінна быць фінансаваная такім чынам, каб магла свабодна і незалежна функцыянаваць. У Сенаце мы вернем фінансаванне «Белсату», каб сёлета канал мог працаваць на ранейшых умовах», – заявіў маршал Сената.

18 снежня міністр замежных спраў Польшчы Вітольд Вашчыкоўскі агучыў у інтэрв'ю выданню Wpolityce.pl, што ўрад замест тэлеканала «Белсат» плануе стварыць адзіны канал вяшчання для палякаў замежжа.

Інфармацыя аб магчымым закрыцці «Белсата» выклікала буру дыскусій у беларускіх і ў польскіх СМІ. Дырэктар тэлеканала Агнешка Рамашэўская за апошнія дні дала некалькі інтэрв'ю польскім выданням, у якіх патлумачыла, чаму ўважае памяншэнне фінансавання канала за памылку.

Пазней прэм'ер Польшчы Беата Шыдла запэўніла дырэктара «Белсату», што тэлеканалу нічога не пагражае.

Акцыі ў падтрымку «Белсату» праводзілі дзеячы беларускай культуры і палітычныя актывісты. 20 снежня актывісты апазіцыі правялі каля рэзідэнцыі Лукашэнкі акцыю «Выключыць НТВ – уключыць «Белсат».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках