29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алег Воўчак: Лукашэнка не ў першы раз умешваецца ў крымінальныя справы

26
Алег Воўчак: Лукашэнка не ў першы раз умешваецца ў крымінальныя справы
АЛЕГ ВОЛЧАК
ФОТА: CHARTER97.ORG

З пацярпелага ад рук міліцыянта менчука ўлады наўмысна спрабуюць зрабіць злоснага хулігана.

Пра гэта ў інтэрв'ю charter97.org заявіў былы следчы пракуратуры Менска, праваабаронца Алег Воўчак, каментуючы выстаўленае Следчым камітэтам абвінавачанне менчуку, якога ў навагоднюю ноч расстраляў міліцыянт.

- Для выстаўлення абвінавачвання павінны былі быць праведзеныя следчыя эксперыменты, вочныя стаўкі, допыты сведак, шэраг экспэртыз: крыміналістычная, балістычная, біялагічная. І вось толькі ў гэтым выпадку можна было паставіць пытанне, хто вінаваты: міліцыянт ці мянчук.

Хачу вылучыць яшчэ адзін момант: я наогул мяркую, што заўчасна выстаўляць абвінавачванні, пакуль чалавек не ачуняе, не прыйдзе ў нармальны стан, калі ён адэкватна зможа даваць тлумачэнні і паказанні.

Можна было б яго, дапусцім, пакінуць у якасці «падазраванага», але ў гэтай справе, відавочна, ідзе абвінаваўчы ўхіл у бок пацярпелага хлопца. Відавочна, што ўлада хоча такім чынам апраўдацца за свайго міліцыянта.

- Як вы пракаментуеце той момант, што Лукашэнка ўмяшаўся ў расследаванне гэтай крымінальнай справы, заявіўшы, што «ніхто не мае права супраціўляцца супрацоўнікам міліцыі і тым больш ужываць да іх гвалт».

- Гэта ўжо не першы выпадак, калі Лукашэнка каментуе крымінальныя справы. Нагадаю, што згодна з Крымінальна-працэсуальным кодэксам каментаваць справы могуць толькі следчыя або пракуроры, і толькі пасля ўзгаднення, якую інфармацыю каментаваць, а якую не.

Лукашэнка - не ўдзельнік гэтай крымінальнай справы, ён не павінен валодаць інфармацыяй, таму ягоная заява з'яўляецца яшчэ адным довадам таго, што ён умешваецца ў дзейнасць органаў папярэдняга расследавання. Толькі суд можа абвінаваціць чалавека, сказаць, што ён вінаваты. У Беларусі існуе прэзумпцыя невінаватасці, а ў гэтай справе ўжо загадзя з пацярпелага менчука, інваліда (а я думаю, што ён будзе інвалідам пасля атрыманых раненняў) хочуць зрабіць злоснага хулігана, які нібыта супраціўляўся супрацоўнікам міліцыі.

Чаму ўлада абараняе гэтага супрацоўніка? Па-першае, я, як былы супрацоўнік пракуратуры, мяркую, што міліцыянт парушыў закон аб органах унутраных спраў, ужыўшы зброю. Па-другое, слабая прафесійная падрыхтоўка азначае, што ў выпадку пакарання супрацоўніка органаў, пацерпяць усе асобы, якія яго атэставалі, прымалі пастанову аб яго накіраванні, то бок, пацерпіць шэраг службовых асоб.

Натуральна ўсё кіраўніцтва МУС будзе дакладваць Лукашэнку, што міліцыянт, які страляў у менчука, паступіў правільна і законна, але, несумненна, гэта выкліча зваротную рэакцыю грамадскасці на такую гучную справу.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках