20 красавiка 2024, Субота, 10:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Знойдзены невядомы партрэт Янкі Купалы

2
Знойдзены невядомы партрэт Янкі Купалы

Знаходку можна ўважаць за сапраўдную сенсацыю.

Сяргей Кандыбовіч, старшыня Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі «Беларусы Расіі», падарыў невядомую раней гравюру Дзяржаўнаму літаратурнаму музею Янкі Купалы.

Як распавялі tut.by супрацоўнікі ўстановы, Кандыбовіч убачыў на адным з аўкцыёнаў серыю гравюр «Партрэты сучаснікаў», створаную расейскім мастаком Іванам Паўлавым у 1920-1930-я гады, выкупіў іх і падарыў музею.

Са слоў супрацоўнікаў установы, усяго ім падарылі 12 ксілаграфій (тып гравюры на дрэве. — рэд.) з аўтарскімі подпісамі.

Сярод іх — партрэты Іосіфа Сталіна ў маладосці, пісьменніка Леаніда Андрэева, партыйнага дзеяча Платона Кержанцава.

Сярод іх была і гравюра Янкі Купалы, створаная ў 1931 годзе. Аб яе існаванні дагэтуль не было вядома. Таму знаходку можна ўважаць за сапраўдную сенсацыю.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках