29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі працуюць нават 90-гадовыя пенсіянеры

22
У Беларусі працуюць нават 90-гадовыя пенсіянеры

Сярод працоўных пенсіянераў-беларусаў 22 чалавекі перасягнулі 90-гадовы рубеж.

Кожны чацвёрты пенсіянер у Беларусі прадаўжае працаваць: гэта 665 тысяч 800 чалавек, прычым за год колькасць працоўных пенсіянераў вырасла.

Сёння ў органах працы, занятасці і сацыяльнай абароны зарэгістравана 2 млн 619 тысяч 300 чалавек, якія атрымліваюць пенсіі па ўзросту. З іх 25,4% прадаўжаюць працоўную кар'еру. У пачатку 2016 года ў Беларусі працавала людзей сталага веку на 0, 3% (або 14 тысяч 600 чалавек) менш. Прычым іх колькасць залежыць ад сезону: летам на працу выходзіць пенсіянераў менш, зімой – больш.

Са слоў намесніка начальніка галоўнай управы пенсійнага забеспячэння Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Ларысы Яшковай, большасць працоўных пенсіянераў атрымліваюць пенсіі без выключэнняў. «Нацыянальным заканадаўствам устаноўленае абмежаванне ў выплаце пенсій толькі для тых, хто меў высокі заробак у мінулым і чый індывідуальны каэфіцыент заработку перавышае 1,3. Пытанне аб змяненні парадку выплаты пенсій працоўным пенсіянерам цяпер не разглядаецца», – перадае словы Ларысы Яшковай Беларускi час.

На падлікі Мінпрацы і сацабароны, сярод працоўных пенсіянераў жанчын удвая больш, чым мужчын – 451 тысяча 500 і 214 тысяч 200 чалавек адпаведна. Пры гэтым вялікая частка пенсіянерак-работніц знаходзіцца ва ўзросце ад 55 да 59 гадоў. Больш за ўсё працоўных пенсіянераў-мужчын – у катэгорыі ад 60 да 64 гадоў.

У ліку працоўных пенсіянераў таксама ёсць 492 жанчыны і 599 мужчын ва ўзросце 80-89 гадоў. 10 дам сталага веку і 12 мужчын працуюць, перасягнуўшы 90-гадовы рубеж.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках