28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хроніка пікіруючага «МТЗ-холдынга»

2
Хроніка пікіруючага «МТЗ-холдынга»

Летась заводы, якія ўваходзяць у холдынг, сутыкнуліся са шматлікімі праблемамі.

«Лепельскі электрамеханічны завод» спыняе існаванне

Яго далучаюць да «Лепельскага рамонтна-механічнага завода» – абодва прадпрыемствы ўваходзяць у «МТЗ-холдынг», піша praca-by.info.

У канцы года дырэктар рамонтна-механічнага завода Юрый Сёмкін заявіў, што галоўная мэта аб'яднання — скарачэнне страт і павышэнне эфектыўнасці вытворчасці. У 2016-м поўная загрузка магутнасцяў на абодвух прадпрыемствах не была забяспечаная, у пачатку года людзі працавалі на чатырохдзёнцы. Кіраўніцтва абяцае «невялікую аптымізацыю штата за кошт работнікаў пенсійнага ўзросту».

Патрабуецца развязаць і іншую праблему: цягам многіх гадоў не выкарыстоўваецца будынак вытворчага корпуса РМЗ плошчай больш за 10 тысяч кв. м. Прадаць яго з аўкцыёну не атрымалася, і прадпрыемства прадаўжае плаціць падатак на нерухомасць і зямлю.

Ліквідуемы Лепельскі электрамеханічны завод вёў сваю гісторыю з 1976 года.

«Менскі завод шасцерняў» рыхтуецца да далучэння да МТЗ

На прадпрыемстве даўно ходзяць размовы, што завод стане часткай МТЗ, прычым мінулай восенню казалі, што гэта можа адбыцца ўжо з 2017 года. Аднак у адміністрацыі гэта зняпраўдзілі. Праўда, перспектыву далучэння не выключылі.

У снежні стала вядома, што ў цэхах завода людзі працуюць пры тэмпературы, ніжэйшай за 10 градусаў.

«Мазырскі машынабудаўнічы завод» ледзь выкараскаўся з цяжкай сітуацыі

Восенню дырэктар прадпрыемства Дзмітрый Гаўрыленка распавёў, што ў 2015 годзе завод апынуўся ў вельмі цяжкай сітуацыі, звязанай з велізарнай крэдыторскай запазычанасцю прадпрыемства, значным скарачэннем аб'ёмаў выпуску і рэалізацыі прадукцыі. Выкараскацца ён змог толькі з дапамогай МТЗ. У 2016-м вытворчасць пачала прырастаць у аб'ёмах.

І ўсё ж на падвядзенні вынікаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Мазырскага раёна за дзевяць месяцаў 2016-га ў райвыканкаме было адзначана, што машынабудаўнічы завод «спрацаваў недастаткова».

«Віцебскі завод трактарных запасных частак» вымушаны быў абвясціць акцыю зніжак

Прычым яна прадаўжалася чатыры месяцы – з верасня да снежня. У гэты перыяд запчасткі да трактароў МТЗ прадавалі спецыяльным зніжаным адпускным коштам. Вынікі акцыі пакуль публічна агучаныя не былі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках