Лукашэнка – Грэфу: Стаўцеся да нас як да расейскіх кліентаў
19- 12.01.2017, 15:09
- 20,245
Лукашэнка сустрэўся са старшынём праўлення расейскага ПАТ «Ашчадбанк» Германам Грэфам.
На сустрэчы ў Менску дыктатар абмеркаваў з кіраўніком «Ашчадбанка» далейшае развіццё супрацоўніцтва ў банкаўскім сектары, паведамілі ў прэс-службе дыктатара.
«Нашы банкаўскія справы — тыя пытанні, аб якіх мяне падрабязна інфармаваў Васіль Мацюшэўскі, дагэтуль мы абмяркоўвалі ва ўрадзе — там разуменне знойдзенае», — сказаў Лукашэнка.
Ён папярэдзіў, што «калі Герман Оскаравіч будзе ставіцца, працуючы ў Беларусі, да нашых партнёраў, кліентаў, якія супрацоўнічаюць з банкам, так, як у Расеі да расейскіх, у нас ніколі не будзе пытанняў».
Са словаў Лукашэнкі, ён добра дасведчаны аб пазіцыі Германа Грэфа на расейскім полі дзейнасці і чуў у гэтым плане шмат добрага.
Не так даўно такое папярэджанне беларускі дыктатар зрабіў кіраўніку расейскай дзяржкарпарацыі «Банк развіцця і знешнеэканамічнай дзейнасці («Замежэканамбанк»)» Сяргею Гаркову.