20 красавiка 2024, Субота, 1:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Беларуськалій» заплаціў у бюджэт утрая менш падаткаў

6
«Беларуськалій» заплаціў у бюджэт утрая менш падаткаў

Доля паступленняў ад «флагмана» ў бюджэт Менскай вобласці ўпала з 45 да 16%.

За студзень-лістапад 2016 года адлічэнні «Беларуськалію» ў паступленнях у кансалідаваны бюджэт вобласці склалі 16,7%. Гэта ў 2,7 разы менш, чым было ў аналагічным перыядзе 2015 года, піша «Ежедневник».

Тады доля салігорскага прадпрыемства складала 45,6%.

Другое месца ў разгляданым перыядзе заняў «Малінаўшчызненскі спіртагарэлачны завод «Аквадыў» з доляй 3,2%, трэцяе - «Завод Бульбашъ» - 3,0%. Адзначым, што за студзень-лістапад 2015 года «Бульбаш» апярэджваў «Аквадыў»: долі ў падатковых платах буйных вытворцаў алкаголю складалі, адпаведна, 1,4% і 1,2%, паведамляе ІМПЗ Менскай вобласці.

У пяцёрку найбуйнейшых падаткаплатнікаў Менскай вобласці ў канцы 2016 года ўвайшлі таксама «РН - Захад» (2,6%) і «Белмытнясэрвіс» (1,6%).

Агулам у канцы 2016 года доля 46 так званых бюджэтаўтваральных прадпрыемстваў у кансалідаваных даходах вобласці скарацілася да 34,9% (сума аплаты склала 620,4 млн рублёў). Для параўнання: у студзені –лістападзе 2015 года 43 буйных прадпрыемствы Менскай вобласці забяспечылі 53,1% паступленняў у рэгіянальны бюджэт, заплаціўшы 16 311,0 млрд недэнамінаваных рублёў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках