23 красавiка 2024, aўторак, 13:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Мексіцы рэзідэнцыю прэзідэнта перайменавалі ў «Дом карупцыі»

3
У Мексіцы рэзідэнцыю прэзідэнта перайменавалі ў «Дом карупцыі»
ПРЭЗІДЭНТ МЕКСІКІ ЭНРЫКЕ ПЕНЬЯ НЬЕТА

Сэрвіс Google Maps становіцца новай формай пратэсту ў Мексіцы.

У Мексіцы невядомыя змянілі ў Google Maps назвы ўрадавых будынкаў прэзідэнта, сената і кангрэса. Аб гэтым піша nv.ua са спасылкай на выданне Fusion.

Так дом, у якім жыве прэзідэнт Los Pinos у Мехіка, цяпер называецца Афіцыйны дом карупцыі (ісп. Residencia Oficial de la corruption).

Акрамя рэзідэнцыі прэзідэнта быў перайменаваны таксама будынак кангрэса ў Гаротны Кангрэс (ісп. Deplorable Congreso).

А будынак сената ахрысцілі Пацучынымі палатамі (ісп. Camara De Ratas).

У службе падтрымкі Google заявілі, што ўжо выправілі памылку: «Многія карыстальнікі моцна дапамагаюць нам, дадаючы на мапы раней невядомыя месцы, новыя арганізацыі або адрасы. Мы просім прабачэння за непажаданы кантэнт».

Адзначым, у гэты час у Мексіцы праходзяць акцыі пратэсту супраць павышэння коштаў газу, якія атрымалі назву El gasolinazo. Іх актыўна падтрымліваюць у сетках.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках