26 красавiка 2024, Пятніца, 7:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Незалежны прафзвяз гарнякоў не дазволіў звольніць рабочага

2
Незалежны прафзвяз гарнякоў не дазволіў звольніць рабочага

З чальцом прафзвязу адміністрацыя прадпрыемства не хацела падаўжаць кантракт.

10 студзеня прайшло пазачарговае пасяджэнне Выканаўчага бюро Незалежнага прафзвязу гарнякоў МПК ААТ «Беларуськалій», на якім разглядалася прапанова наймальніка на непадаўжэнне кантракта з работнікам, сябрам НПГ. Чальцы бюро не далі сваёй згоды на ягонае звальненне, піша сайт npg.by.

Прычынай адмовы ў звальненні стала адсутнасць якіх-небудзь аргументаў з боку адміністрацыі. Са слоў старшыні прафарганізацыі НПГ Алега Яфімовіча, начальнік Валерый Лапо мяркуе, што гэты работнік дрэнна спраўляецца са сваімі абавязкамі. Аднак, так мяркуе толькі начальнік. У пасяджэнні ўзяў удзел майстар цэха, які адзначыў, што нічога адмоўнага пра гэтага работніка сказаць не можа — «працаўнік, як працаўнік». Гэта ж пацвердзілі і ягоныя калегі па цэху, таму чальцы бюро аднагалосна прагаласавалі супраць прапановы адміністрацыі «Беларуськалію».

На пасяджэнні прысутнічаў намеснік старшыні НПГ Юрый Захараў, які ўзяў удзел у абмеркаванні найбольш актуальных праблем для работнікаў цэха. Гэта і пытанні прэміравання, спецадзення, аўтобусных перавозак работнікаў, узаемастасункі кіраўніцтва з работнікамі цэха. Асабліва эмацыйна ішло абмеркаванне пытання аб распарадку працоўнага дня, напрыклад, аб тэхнічных перапынках:

- У цэху тэмпература цяпер ад 6 да 10 градусаў і мы не маем магчымасці пайсці абагрэцца, хоць бы выпіць гарбаты, — кажа адна з работніц мясакамбіната.

Наважылі пачакаць, калі з адпачынку вернецца начальнік цэха і абмеркаваць гэтыя пытанні з ягоным удзелам.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках