24 красавiка 2024, Серада, 15:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін распавёў, што яму дапамагае справіцца з рабочай нагрузкай

7
Пуцін распавёў, што яму дапамагае справіцца з рабочай нагрузкай

Свой «сакрэт» прэзідэнт Расеі раскрыў на сустрэчы з кіраўніком Адыгеі.

Уладзімір Пуцін у чацвер правёў рабочую сустрэчу з кіраўніком Адыгеі Асланам Тхакушынавым, які сыходзіць са сваёй пасады, і старшынём парламента рэспублікі Муратам Кумпілавым, які будзе ўзначальваць рэгіён. На сустрэчы Тхакушынаў падзякаваў кіраўніку дзяржавы, піша сайт ria.ru.

«Я Вам вельмі ўдзячны за супольную працу, за сталую падтрымку. Я вас называю – Perpetuum Mobile, то бок, чалавекам, які ўсюды ўвесь час. Дзіўлюся, як вам удаецца вытрымаць такую нагрузку. Гэта самба, напэўна, дзюдо», — сказаў ён.

«Дакладна», — адказаў Пуцін.

Пуцін з'яўляецца майстрам спорту ў самба і дзюдо, у Японіі ягонае імя прысвоенае мясцоваму кубку ў самаабароне без зброі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках