16 красавiка 2024, aўторак, 22:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З такімі адпрацоўкамі ніхто не захоча паступаць у ВНУ

18
З такімі адпрацоўкамі ніхто не захоча паступаць у ВНУ

Чым абернецца указ Лукашэнкі аб новых правілах паступлення ў ВНУ?

На гэтую тэму разважаюць экспэрты "Заўтра тваёй краіны".

У падпісаным Лукашэнкам указе аб новых правілах паступлення ўтрымліваюцца асаблівыя новаўвядзенні для выпускнікоў педагагічных класаў. Цяпер яны будуць паступаць на педагагічныя спецыяльнасці ў ВНУ на дзённую бюджэтную форму навучання ў выніку сумоўя. Але пасля атрымання дыплома іх абавязваюць адпрацаваць па размеркаванні 5 гадоў.

Чаму дзяржава пайшла на такі крок і да чаго ён прывядзе?

Лівянт: Новаўвядзенні – следства канстатацыі сумнай рэчаіснасці

Ужо больш за пяць гадоў педагагічныя ВНУ не дабіраюць абітурыентаў на бюджэт, прычым недабор павялічваецца.

– У спецыяльнасцях матэматыка і фізіка колькасць месцаў для навучання скарацілася, як мінімум, удвая, і ўсё адно конкурсу, фактычна, няма, – адзначае рэпетытар Яўген Лівянт. — Новыя льготы – паступленне фактычна без экзаменаў – гэта проста следства канстатацыі сумнай рэчаіснасці. Нічога не мяняецца: як бралі на педагагічныя спецыяльнасці практычна ўсіх ахвотных, так і цяпер будуць браць.

Дэкан факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі БДПУ імя М. Танка Сяргей Якавенка адзначыў на прэс-канферэнцыі, што льготы пры паступленні для выпускнікоў педкласаў пасадзейнічаюць прыцягненню матываваных абітурыентаў. Але Яўген Лівянт мяркуе, што новаўвядзенні не прывядуць да павышэння ўзроўню падрыхтоўкі маладых настаўнікаў.

– Узровень падрыхтоўкі выпускнікоў педагагічных ВНУ сёння вельмі нізкі. Давайце будзем сумленныя: ужо доўгі час на многія педагагічныя спецыяльнасці паступаюць самыя слабыя абітурыенты. Не думаю, што новаўвядзенні здольныя павысіць іх матывацыю і ўзровень падрыхтоўкі, – мяркуе рэпетытар.

Мажэйка: Сумоўе вяртае карупцыйныя рызыкі

Экспэрт Вадзім Мажэйка мяркуе, што ільготамі для абітурыентаў педагагічных класаў спрабуюць залатаць існую ў педагагічных ВНУ дзірку.

– На педагагічныя спецыяльнасці вельмі нізкі конкурс. Паступіць на бюджэт і атрымаць стыпендыю і інтэрнат – не складае для ахвочых вялікай працы, – кажа Вадзім Мажэйка.

Але экспэрт мяркуе, што павелічэнне тэрміну адпрацоўкі па размеркаванні – не найлепшае развязанне.

– Нават з улікам замены ЦТ на сумоўе павелічэнне абавязковай адпрацоўкі хутчэй адпудзіць патэнцыйных абітурыентаў, – мяркуе Вадзім Мажэйка.

Вяртанне сумоўя для выпускнікоў педагагічных класаў ён разглядае, у тым ліку, як эксперымент у сферы адукацыі.

– Прадаўжаецца абмеркаванне таго, што мадэль ЦТ не ідэальная і ад яе трэба адыходзіць. Магчыма, улады хочуць паглядзець, як будзе працаваць сумоўе ў новых варунках. Але, на мой погляд, разам з сумоўем магчымае вяртанне карупцыйных рызык і кумаўства, хоць у педагагічных ВНУ з улікам недабору ўбачыць гэта будзе складана, – кажа экспэрт Ліберальнага клуба.

Вадзім Мажэйка адзначае: новаўвядзенні для выпускнікоў педагагічных класаў не развязваюць асноўную праблему – маладыя беларусы не хочуць быць настаўнікамі.

– Прафесія педагога сёння непрэстыжная і нізкааплатная. На настаўнікаў вешаюць процьму старонніх абавязкаў і функцый, іх прымушаюць хадзіць па дамах вучняў. Для змены такога становішча спраў трэба зрабіць нешта большае, – мяркуе экспэрт.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках