18 красавiка 2024, Чацвер, 14:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-мэр Нью-Ёрка стаў дарадцам Трампа ў кібербяспецы

Экс-мэр Нью-Ёрка стаў дарадцам Трампа ў кібербяспецы
РУДОЛЬФ ДЖУЛІЯНІ

Рудольф Джуліяні зоймецца арганізацыяй сустрэч Трампа з бізнэсоўцамі з нагоды toolbar.

Абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прызначыў былога мэра Нью-Ёрка Рудольфа Джуліяні на пасаду дарадцы ў кібербяспецы, паведамляе ВВС.

У заяве пераходнай каманды Трампа гаворыцца, што абраны прэзідэнт будзе час ад часу праводзіць сустрэчы з прадстаўнікамі кампаній, якія "сутыкнуліся або сутыкаюцца з выклікамі, падобнымі да тых, з якімі сёння сутыкаецца ўрад і дзяржаўныя арганізацыі".

Да такіх выклікаў каманда Трамп аднесла хакерскія атакі, крадзеж інфармацыі і асабістых звестак, розныя маніпуляцыі ды іншыя пагрозы.

Былы мэр Нью-Ёрка ўзначальвае кансалтынгавую кампанію Giuliani Partners, якая займаецца пытаннямі бяспекі, а таксама кіруе дэпартаментам кібербяспекі ў кампаніі Greenberg Traurig. 72-гадовы Джуліані быў дарадцам Трампа падчас выбарчай кампаніі, а на пасадзе дарадцы ў кібербяспецы павінен будзе арганізаваць працэс абмену інфармацыяй з буйным бізнэсам.

Трампа цікавіць тое, як кампаніі процідзейнічаюць кіберпагрозам, але ён не чакае ад сустрэч з бізнэсоўцамі нейкіх агульных рэкамендацый або парад.

У заяве каманды Трампа кіберзлачынствы названыя адной з галоўных пагроз нацыянальнай бяспекі ЗША і адным з самых хутка распаўсюдных тыпаў злачынстваў як у краіне, так і ва ўсім свеце.

Дональд Трамп перамог на прэзідэнцкіх выбарах у ЗША ў лістападзе мінулага года. За гэтым адбыўся скандал - амерыканская разведка і Белы дом расейскіх хакераў абвінавацілі ва ўзломе сэрвераў Дэмакратычнай партыі з мэтай дапамагчы Трампу ў ягонай выбарчай кампаніі. Гэта стала прычынай выправаджэння з ЗША расейскіх дыпламатаў і ўнясення ў сэнат законапраекта аб новых санкцыях супраць Расеі.

Затым цэлы шэраг сусветных СМІ паведаміў, што перадвыбарчы штаб Трампа нібыта ўступіў у змову з Масквой, а ў расейскіх спецслужбаў быў кампрамат на самога мільярдэра.

Сам Трамп заявіў, што ў яго не было кампраметацыйных сувязяў з Расеяй. Расейскія ўлады таксама адмаўляюць якую-небудзь сувязь са спробамі паўплываць на выбары ў ЗША.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках