23 красавiка 2024, aўторак, 12:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцы бягуць у ЕЗ праз Беларусь у пошуках лепшага жыцця

2
Расейцы бягуць у ЕЗ праз Беларусь у пошуках лепшага жыцця

Замежнікі затрыманыя для правядзення разбору.

Двое грамадзян Расейскай Федэрацыі спрабавалі праз Беларусь незаконна трапіць у Еўропу, паведамляе interfax.by.

«Увечары 11 студзеня падчас рэалізацыі аператыўнай інфармацыі гарадзенскія памежнікі супольна з супрацоўнікам міліцыі за 6 кіламетраў ад дзяржаўнай мяжы затрымалі двух грамадзян Расейскай Федэрацыі», - паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта.

Паводле інфармацыі ўстановы, мужчыны, 1981 і 1983 году нараджэння, хацелі парушыць дзяржаўную мяжу ў пошуках лепшых умоў жыцця ў краінах Еўразвязу.

«Акрамя асабістых рэчаў, компаса, двух нажоў і мабільнікаў памежнікі падчас асабістага агляду выявілі дзевяць пакуначкаў з рэчывам расліннага паходжання. Мяшэчкі з рэчывам канфіскаваныя для правядзення экспэртызы», - дадалі ў ДПК.

Як адзначылі ў прэс-службе, замежнікі затрыманыя і змешчаныя ў ізалятар часовага утрымання для правядзення разбору. У дачыненні да грамадзян РФ пачаты адміністрацыйны працэс паводле арт 23.29 (незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы) і 23.30 (парушэнне памежнага рэжыму) КоАП Рэспублікі Беларусь. Максімальная адказнасць паводле гэтых артыкулаў прадугледжвае дэпартацыю і штраф сумай да 50 базавых адзінак (амаль $600).

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках