27 красавiка 2024, Субота, 0:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія біятланісткі трапілі ў топ-8 у жаночай эстафеце

11
Беларускія біятланісткі трапілі ў топ-8 у жаночай эстафеце
ФОТА: РІА НОВОСТИ/УЛАДЗІМІР СЯРГЕЕЎ

Каманду Беларусі сёння прадстаўлялі Надзея Скардзіна, Надзея Пісарава, Дар'я Домрачава ды Ірына Крыўко.

Этап Кубка свету ў біятлоне ў нямецкім Рупольдынгу працягнуўся жаночай эстафетнай гонкай, паведамляе tut.by.

Перамогу атрымала каманда Нямеччыны (Каўфман, Хамэршміт, Пройс, Дальмаер), якая вырвалася ў лідары на астатнім коле. Толькі некалькі сэкундаў ёй саступілі Францыя (А.Шэвалье, Брайсаз, Бэскон, Эманье), Нарвэгія (Нікалайсэн, Фэнэ, Экхоф, Олсбю) і Украіна, якая стартавала чацвёртай (Варвінец, Джыма, Мяркушына, Підгрушная).

Каманду Беларусі сёння прадстаўлялі Надзея Скардзіна, Надзея Пісарава, Дар'я Домрачава ды Ірына Крыўко.

Скардзіна нечакана зазнала праблемы са стралянінай, тройчы звярнуўшыся да дадатковых патронаў, і перадала эстафету 13-й.

Выдатны этап выдала Пісарава, якая не спудлавала ні разу і адправіла Домрачаву на дыстанцыю сёмай.

Дар'я паказала добрую хуткасць, але на астатняй мяжы зрабіла тры пудлы. Зрэшты, яна здолела ўнікнуць штрафнога кола і ўзняла каманду на восьмы радок.

Крыўко таксама тройчы выкарыстала запасныя набоі, што адкінула яе на 10-е месца пасля астатняй страляніны. Праўда, добры хапок на астатнім коле дазволіў ёй узняцца на восьмае месца.

Наступная жаночая гонка пройдзе ў суботу, калі біятланісткі пераадолеюць спрынтарскую дыстанцыю.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках