25 красавiка 2024, Чацвер, 3:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Brutto на чале з Сяргеем Міхалком выступіць у Салігорску

Brutto на чале з Сяргеем Міхалком выступіць у Салігорску
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

Апошні канцэрт музыкі тады яшчэ ў складзе гурта «Ляпіс Трубяцкі» праходзіў у Салігорску 9 траўня 2009 года.

Беларускія прыхільнікі Сяргея Міхалка змогуць пачуць гурт Brutto ў Салігорску. Канцэрт запланаваны на 16 лютага ў Спартова-відовішчным комплексе горада, паведамляе kurjer.info.

Пачатак імпрэзы запланаваны на 19.00. Пра тое, колькі будуць каштаваць квіткі і калі пачнецца іх рэалізацыя, на гэты момант інфармацыі няма.

Нагадаем, што раней канцэрт Сяргея Міхалка тады яшчэ ў складзе гурта «Ляпіс Трубяцкі» праходзіў у Салігорску 9 траўня 2009 года. На канцэрт прыйшло больш за тысячу прыхільнікаў «Ляпісаў». Тады музычнае шоў доўжылася блізу 1 гадзіны 40 хвілін. А ў Салігорск разам з лідарам гурта Сяргеем Міхалком прыехала Святлана Зелянкоўская, актрыса Купалаўскага тэатра, выканаўца галоўнай ролі ў фільме «Анастасія Слуцкая».

Даведка

BRUTTO - панк-рок-гурт былога саліста музычнага гурта «Ляпіс Трубяцкі» Сяргея Міхалка, заснаваны ім пасля спынення існавання калектыву «Ляпіс Трубяцкі».

«Ляпіс Трубяцкі» - беларускі панк-рок-гурт, названы ў гонар камічнага героя рамана Ільі Ільфа і Яўгена Пятрова «Дванаццаць крэслаў», паэта-халтуршчыка Нікіфара Ляпіса, які друкаваўся пад псеўданімам Трубяцкі. 31 жніўня 2014 года гурт спыніў сваю дзейнасць і распаўся на два калектывы: Brutto і Trubetskoy.

Сяргей Міхалок - беларускі спявак, паэт і аўтар песень, заснавальнік, лідар і галоўны ідэолаг беларускага гурту «Ляпіс Трубяцкі». З верасня 2014 года - лідар музычнага калектыву Brutto.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках