18 траўня 2024, Субота, 19:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пасажыраў з Менска ў Маскве правяраюць як замежнікаў

97
Пасажыраў з Менска ў Маскве правяраюць як замежнікаў

Візы касуюцца толькі з сярэдзіны лютага, а пасажыраў ужо сталі кантраляваць.

- Прыляцела рэйсам Менск - Масква ў аэрапорт Шарамецьева. Ішла на выхад, але яго перагарадзілі і абвясцілі, што пасажыры рэйса з Менска павінны прайсці на выхад у зону агляду. Выстраілася чарга, людзі абураліся, не разумелі, што адбываецца. У нас сканавалі пашпарта, правяралі багаж на стужцы, - распавядае kp.by Аляксандра, якая ляцела з Менска ў Маскву 13 студзеня. - Пасажыраў з іншых рэйсаў адпраўлялі на выхад адразу, маўляў, вам не трэба праходзіць кантроль. Хтосьці стаў абурацца, што нас ужо правяралі ў Менску. Як жа, мытны саюз, адсутнасць межаў... Тады супрацоўнікі аэрапорта патлумачылі, што так будзе заўсёды. Беларусь скасавала візы, і яны вымушаныя кантраляваць усіх, хто прылятае да іх.

Раней, людзей, якія прыляцелі з Менска ў Маскву, ніхто не правяраў. Пасажыры выходзілі з самалёта ды ішлі на выхад.

Напісаць каментар 97

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках