4 траўня 2024, Субота, 3:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Макарэвіч выйшаў з Расейскага ПЭН-цэнтра

13
Андрэй Макарэвіч выйшаў з Расейскага ПЭН-цэнтра
АНДРЭЙ МАКАРЭВІЧ

Канфлікт у Расейскім ПЭН-цэнтры абвастрыўся.

Паэт і музыка, лідар гурта «Машина времени» Андрэй Макарэвіч заявіў аб выхадзе з Расейскага ПЭН-цэнтра.

Аб гэтым Макарэвіч напісаў на сваёй старонцы ў Фейсбуке.

Канфлікт у Расейскім ПЭН-цэнтры абвастрыўся пасля пастановы выканкама арганізацыі аб выключэнні вядомага журналіста Сяргея Пархоменкі з сябраў ПЭН-цэнтра за нібыта «правакацыйную дзейнасць».

На знак салідарнасці ПЭН-цэнтр пакінулі Леў Рубінштэйн, Аляксандр Ілічэўскі, Барыс Акунін, Святлана Алексіевіч, Вольга Седакова, Цімур Кібіраў, Эдуард Успенскі, Варвара Гарнастаева, Аляксей Матораў, Ніна Катэрлі, Тацяна Бонч-Асмалоўская, Юлій Гугалеў, Кацярына Гардзеева, Павел Нерлер, Генадзь Калашнікаў, Грыгорый Пасько, Вольга Варшавер, Марыя Ватуціна, Вольга Дробат, Віталь Дыксан, Міхаіл Берг.

Раней з прычыны нязгоды з палітыкай кіраўніцтва ПЭН-цэнтр пакінулі такія вядомыя пісьменнікі і грамадскія дзеячы як Сяргей Кастырка, Ігар Ірценьеў, Леў Цімафееў, Людміла Уліцкая, Наталля Маўлевіч, Уладзімір Мірзоеў, Любоў Сум, Ірына Ясіна, Вольга Цімафеева, Зоя Светава, Ірына Сурат, Барыс Херсонскі, Нуне Барсегян, Грыгорый Рэўзін, Віктар Шандаровіч, Уладзімір Вайновіч, Сяргей Гандлеўскі, Дзмітрый Бавільскі.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках