З дыктатара - у асенізатары
58- 15.01.2017, 13:39
- 12,701
Дыктатар паляцеў у Егіпет, каб падпісаць кантракт на ачыстку сцёкавых вод.
Егіпет гатовы заключыць з Беларуссю кантракт на 3 млн даляраў па ачыстцы сцёкавых вод. Пра гэта заявіў журналістам надзвычайны і паўнамоцны пасол Беларусі ў Егіпце Сяргей Рачкоў.
«У нас ёсць прыватная кампанія «Белэкполь», якая валодае вельмі сучаснымі тэхналогіямі ачысткі сцёкавых вод (гэта значная праблема ў Егіпце). Кампанія ўжо правяла тут даследаванні. Нашы тэхналогіі падышлі егіпцянам, якія вельмі прыдзірлівыя: яны накіроўвалі дэлегацыю ў Менск для вывучэння гэтай тэмы, пабывалі на месцы, паглядзелі, як гэтая тэхналогія працуе ў Беларусі. Цяпер яны гатовыя заключаць з намі кантракт», - паведаміў Сяргей Рачкоў.
Чакаецца, што першы кантракт на суму блізу 3 млн даляраў будзе падпісаны падчас афіцыйнага візіту Лукашэнкі ў Егіпет, паведамляе БелТА.
«Агулам, падчас візіту Лукашэнкі мы плануем падпісаць больш за дзесятак камерцыйных кантрактаў і мемарандумаў аб супрацоўніцтве. Лічба будзе дастаткова сур'ёзная», - звярнуў увагу дыпламат.