28 красавiка 2024, Нядзеля, 8:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У беларусаў на зыходзе даляры

27
У беларусаў на зыходзе даляры
Фото: Reuters

І не толькі на дэпазітах, але і самыя недатыкальныя - у хатніх хованках.

На пачатак 2017 года, згодна з банкаўскай статыстыкай, тэрміновыя валютныя ўклады скараціліся да мінулага года на 9% - 6,99 млрд даляраў супраць 7,7 млрд, заўважае БелаПАН. Пры гэтым рублёвыя ўклады павялічыліся на 12% з улікам налічаных адсоткаў, але не выраслі ў рэальнай суме.

Згодна з банкаўскай статыстыкай, у 2016 годзе скарачаліся не толькі банкаўскія ўклады, а і запасы, што людзі захоўвалі ў іншых месцах, у тым ліку дома. Летась беларусы прадалі валюты на 2,4 млрд даляраў больш, чым набылі.

МВФ прагназуе і далейшае зніжэнне зберажэнняў да 2020 года - паводле гэтых прагнозаў, Беларусь стане аўтсайдарам у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе ва ўзроўні валавых нацыянальных зберажэнняў, хоць яшчэ нядаўна была рэгіянальным лідарам.

«Тэндэнцыя зніжэння зберажэнняў, напэўна, захаваецца. Рэальныя даходы насельніцтва летась ізноў знізіліся, і, каб падтрымаць спажыванне на ранейшым узроўні (а жаданне такое ў насельніцтва прасочваецца), расходуюцца зберажэнні», - тлумачыць супрацоўнік Беларускага эканамічнага даследча-адукацыйнага цэнтра (BEROC) Дзмітрый Крук.

«Аднак калі насельніцтва канчаткова ўсведамляе, што на рост заробкаў разлічваць у найбліжэйшыя гады не трэба, магчыма, хатнія гаспадаркі перагледзяць свае паводзіны і знізяць спажыванне, што стабілізуе ўзровень укладаў», - дадае акадэмічны дырэктар BEROC Кацярына Барнукова. Яна мяркуе, што ў 2017 годзе аб'ёмы продажу валюты насельніцтвам могуць быць ніжэйшыя, чым у 2016 годзе.

Памяншэнне дэпазітаў насельніцтва можа закансерваваць «інвестыцыйную дэпрэсію», разважае Крук. Калі раней кампаніі не былі гатовыя да інвестыцый праз эканамічны спад, то цяпер другім фактарам можа стаць меншая доля сродкаў у насельніцтва, якія маглі б быць накіраваныя ў эканоміку. Гэта можа выклікаць другую хвалю спаду ў эканоміцы.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках