29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рассельгаснагляд не прапусціў беларускае мяса

7
Рассельгаснагляд не прапусціў беларускае мяса

Міністэрства выявіла ў мясапрадукцыі розныя парушэнні.

Управа Рассельгаснагляду Бранскай і Смаленскай абласцей забараніла ўвоз амаль 40 тон беларускіх мясных прадуктаў праз пункт «Чырвоная горка» ў Смаленскай вобласці праз парушэнні правілаў транспартавання і сумнеўных суправаджальных дакументаў, паведамляе interfax.by.

«Нездавальняльны санітарны стан транспартнага сродку стаў прычынай вяртання адпраўніку больш за 19 тон замарожанага мяса птушкі вытворчасці КСУП «Племптушказавод Беларусі», - паведамілі ў Рассельгаснаглядзе.

Установа адзначае, што груз суправаджаўся ветэрынарным сертыфікатам беларускай дзяржаўнай ветэрынарнай службай ад 14 студзеня.

Акрамя таго, забаронены ўвоз 20 тон замарожаных блокаў жылаванай ялавічыны вытворчасці ААТ «Магілёўскі мясакамбінат». Падчас праверкі высветлілася, што дата выпрацоўкі, указаная на маркаванай этыкетцы, адсутнічае ў ветэрынарным сертыфікаце, выдадзеным беларускай дзяржаўнай ветэрынарнай службай 13 студзеня.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках