28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус цудам выжыў пасля падзення фуры з моста ў Літве

2
Беларус цудам выжыў пасля падзення фуры з моста ў Літве

На дарозе Друскенікі-Мерач фура пад кіраваннем беларуса звалілася з моста.

15 студзеня раніцай на дарозе Друскенікі-Мерач, што ў Літве, з'ехаў з моста цягач з паўпрычэпам. Кіроўцу з кабіны вызвалілі выратавальнікі, піша delfi.lt.

Са слоў відавочцаў, кіроўца рухаўся самастойна, арыентаваўся ў прасторы, але яго ўсё роўна павезлі лекары хуткай дапамогі.

Прычыну ДТЗ высвятляе паліцыя, аднак з папярэдніх звестак кіроўца на слізкай дарозе, не выбраў бяспечную хуткасць і не справіўся з кіраваннем. Цягач і паўпрычэп рамонту не падлягаюць, груз раскіданы па беразе Меркіса.

У супольнасці аўтаперавозчыкаў Літвы сцвярджаецца, што кіроўца — беларус. Кіроўца скардзіцца на болі ў пазваночніку. На старонцы суполкі ў Facebook апублікаванае відэа з месца ДТЗ.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках