19 красавiка 2024, Пятніца, 23:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі з баброў будуць рабіць каўбасу і тушонку

71
У Беларусі з баброў будуць рабіць каўбасу і тушонку

Са слоў спецыялістаў, гэта будзе далікатэс для гурманаў.

У Беларусі плануюць рабіць каўбасы і тушонку з баброў. Такая ідэя, піша tut.by, з'явілася ў Міністэрстве лясной гаспадаркі.

Спецыялісты спасылаюцца на некалькі прычын. Па-першае, баброў у нас шмат. Па-другое, іх мяса вельмі карыснае. Выпускаць такія каўбасы і тушонку спачатку плануецца ў абмежаванай колькасці. Са слоў спецыялістаў, гэта будзе дэлікатэс для гурманаў.

Начальнік аддзела паляўнічай гаспадаркі Мінлясгаса Сяргей Шастакоў кажа, што нізкае ўтрыманне тлушчу робіць мяса бабра прыдатным для дыетычнага харчавання. Бабровая мяса карыстаецца папулярнасцю ў рэстарацыях Літвы і Польшчы.

Дату, калі на прылаўках крам з'явяцца бабровая каўбаса і тушонка, у Мінлясгасе не называюць. Магчыма, мы зможам пакаштаваць іх да канца года.

Напісаць каментар 71

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках