26 красавiка 2024, Пятніца, 20:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падаткавікі пачалі падманваць «дармаедаў»

37
Падаткавікі пачалі падманваць «дармаедаў»

Мужчыну паведамілі пра даручаны ліст з крамы, а ўручылі ліст з падатковай.

Дзіўная гісторыя адбылася з жыхаром Полацка, пра што ён распавёў у сацсетках. Янамосць атрымаў паведамленне, што на пошце яго чакае даручаны ліст з крамы «Філатэлія». Прыйшоўшы на пошту, палачанін атрымаў ліст з мясцовай падатковай інспекцыі замест лісты з крамы.

Як пішуць «Народныя навіны Віцебска», ліст, мяркуючы з штэмпеляў, быў адпраўлены з Менска 23 снежня 2016 года.

Дарэчы, іншыя атрымальнікі «лістоў шчасця» з падатковай інспекцыі, каму паштары не здолелі ўручыць іх асабіста, кажуць, што ім дастаўлялі паведамленні аб даручанай карэспандэнцыі.

Адпраўнік пры гэтым не пазначаўся. Пагатоў, не была пазначаная крама «Філатэлія».

Як паведамляла Міністэрства падаткаў і збораў, паведамленні аб выплаце збору на фінансаванне дзяржаўных выдаткаў былі адпраўленыя больш як 400 тысячам грамадзянам нашай краіны.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках