29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Байдэн на адыходак заклікаў свет супрацьстаяць агрэсіі РФ

1
Байдэн на адыходак заклікаў свет супрацьстаяць агрэсіі РФ
ФОТА C САЙТУ GORDONUA.COM

Віцэ-прэзідэнт ЗША падчас візіту ва Украіну заклікаў сусветную супольнасць аб'яднацца ў супрацьстаянні агрэсіўным дзеянням РФ.

Пра гэта паведамляе ВВС.

"Расея працягвае разнастайныя спробы паважыць вашы дасягненні, вашу бяспеку і тэрытарыяльную цэласнасць. Працягваюцца прапагандысцкія атакі, спробы дэстабілізаваць вашу эканоміку. Украіна як усякая краіна Еўропы мае права выбіраць свой уласны шлях. Аднак Расея адмаўляе гэты выбар", - сказаў на брыфінгу ў Кіеве віцэ-прэзідэнт ЗША, пакідаючы сваю пасаду.

Са слоў Байдэна, санкцыі ў дачыненні да Расеі маюць захоўвацца датуль, пакуль Масква не выканае свае абавязанні паводле менскіх дамоўленасцяў.

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка адзначыў, што агрэсія з боку Расеі пагражае як Украіне, так і ЗША.

"Расея ўварвалася на тэрыторыю Украіны, акупаваўшы частку Данбасу і Крым. Крым - гэта Украіна, і мы ўдзячныя за тое, што прадстаўнікі новай адміністрацыі дакладна стаяць на гэтых пазіцыях", - сказаў Парашэнка.

Расейскія ўлады даюць зразумець, што мерацца абмяркоўваць развязанне крызісу ва Украіне ўжо з новай адміністрацыяй ЗША.

На мінулым тыдні адміністрацыя прэзідэнта ЗША Барака Абамы падоўжыла на год санкцыі ў дачыненні да Расеі, уведзеныя ў сакавіку 2014 года праз сітуацыю ва Украіне.

Абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што захавае санкцыі ў дачыненні да Расеі “прынамсі, на нейкі час".

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках