З'явіліся фота чарговай рэзідэнцыі Лукашэнкі
33- 16.01.2017, 21:35
- 32,160
Правадыр будуе 17-ю рэзідэнцыю ў вёсцы Шаршунах.
«Белсат» пагаварыў з «суседзямі» Аляксандра Лукашэнкі ў вёсцы Шаршунах.
«Напэўна, за апошнія тры гады, раз ці два быў (Аляксандр Лукашэнка - заўвага). Больш не прыязджаў», - кажа тутэйшы жыхар.
Жанчына з Шаршуноў сцвярджае, што бачыла, як праязджаў картэж кіраўніка Беларусі.
«Ехаў, мы нават памахалі, а ён нам сігналіў. Таму гэта ўсё выдумкі. А тут і дарогу чысцяць заўсёды, выдатна!» - кажа яна, адразу адкідаючы словы крытыкаў аб празмерным кантролі ў вёсцы, у якой знаходзіцца рэзідэнцыя Лукашэнкі.
Але іншы тутэйшы жыхар, які не пажадаў паказваць свой твар, кажа зусім іншае:
«На двор не выйдзеш! Гоняць, як той казаў, у хлеў! Ну едзе, чаго яму баяцца! Чалавек ідзе, дык загналі за плот, каб на вуліцы ніводнага чалавека не было».
Унікальныя здымкі рэзідэнцыі ў Шаршунах
Рэдакцыя «Белсата» атрымала фатаграфіі з будаўніцтва рэзідэнцыі.
Паводле папер, уладальнікам комплексу будынкаў у Шаршунах з'яўляецца кіпрскі афшор «Блатбэрг Холдынгс Лімітэт». Пра тое, як афшорная кампанія атрымала прэзідэнцкую рэзідэнцыю, у нашым відэаматэрыяле: