19 сакавiка 2024, aўторак, 13:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юрый Хашчавацкі: Лукашэнка пабудаваў сабе «бункер»

80
Юрый Хашчавацкі: Лукашэнка пабудаваў сабе «бункер»

Дыктатар усё больш прыпадабняецца да Элачкі-людаедкі з рамана Ільфа і Пятрова.

Пра гэта Charter97.org распавёў вядомы беларускі рэжысёр Юрый Хашчавацкі, адказваючы на пытанне, навошта дыктатару спатрэбілася 17-я па ліку рэзідэнцыя ў пасёлку Шэршуны Менскага раёна:

- Па-першае, Лукашэнка рыхтуе сабе месца, дзе будзе хавацца. Па-другое, калі чалавек «ад сахі», у прынцыпе, з беднай сям'і, раптам аказваецца «на вяршыні», ён пачынае хапаць і хапаць сабе як мага больш. Гэта ўсё «з галадухі». Вы бачылі, як галодны чалавек есць? Гэты голад Лукашэнка не можа задаволіць ужо 23 гады. Ён усё ніяк не наесца.

З іншага боку, у такой колькасці рэзідэнцый ён бачыць, як яму здаецца, «рацыянальную» неабходнасць. 17 рэзідэнцый: паспрабуй угадай, у якой ён хаваецца, калі народ выйдзе на вуліцы.

Лукашэнка спадзяецца, што яго адразу не знойдуць, вось і будуе сабе «бункеры» і рэзідэнцыі, каб перачакаць цяжкія для яго часы.

Тут ёсць яшчэ адзін момант: памятаеце, у Ільфа і Пятрова быў такі персанаж – Элачка-людаедка, якая спаборнічала ў колькасці нарадаў з дачкой мільярдэра Вандэрбільда. Лукашэнка гэтак жа спаборнічае з Пуціным. Яму трэба давесці самому сабе, што ён «не горшы».

Лукашэнка лічыць, што «старэйшы брат» з усходу калісьці «абакраў» яго, заняўшы месца на расейскім троне, які ён нагледзеў сабе. Вось ён і цягнецца і хоча штосьці давесці сабе, хоць на самай справе ў яго і блізка няма такіх магчымасцяў: ён проста даядае драбкі пасля Пуціна.

Але і гэтых «драбкоў» хапіла на 17-ю рэзідэнцыю. З часам усе гэтыя рэзідэнцыі дастануцца беларусам, і гэта ўсё будзе выкарыстана для дзіцячых дамоў, для адпачынку людзей, але ўжо дакладна не для ўладароў.

- У збеглага экс-прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча было 14 рэзідэнцый, і гэта яму не дапамагло...

- Таму напалоханы гісторыяй з Януковічам Лукашэнка завёў сабе не 14-ю, а 17-ю рэзідэнцыю. Ён убачыў, што кіраўніку Украіны не дапамагло і 14 – вось і вырашыў, што трэба больш.

Мабыць, Лукашэнка доўга вывучаў ленінскія працы на тэму «пераходу колькасці ў якасць». І зараз спадзяецца, што колькасць рэзідэнцый пяройдзе ў якасць: калі ў яго будзе больш рэзідэнцый, чым у Януковіча, ён здолее ў іх схавацца ад народа. Януковічу гэта не дапамагло – значыць, трэба яшчэ больш рэзідэнцый.

Па-другое, Януковіч правіў нядоўга, менш двух тэрмінаў, а Лукашэнка – значна даўжэй. Значыць і залатых батонаў, якія трэба дзесьці захоўваць, Лукашэнка назапасіў больш. Вось і будуе цяпер рэзідэнцыі, каб не складаць усе яйкі ў адзін кошык.

Бо ён хлопец просты, з саўгаса, і думае вельмі проста: чым больш рэзідэнцый – тым лягчэй схаваць залаты батон.

Але ніякая колькасць рэзідэнцый Лукашэнку не дапаможа. Ён ужо зараз робіць сабе «тунэль для адыходу»: апошняя рэзідэнцыя зарэгістраваная на нейкую незразумелую кіпрскую фірму. Я так разумею, гэта звычайная «офшорка», праз якую ідуць грошы Лукашэнкі ці ягоных «кашалькоў». Вось ён спрабуе сябе на старасць выкупіць, каб яго не чапалі.

Але гэта не можа дапамагчы дыктатару, бо ёсць велізарная маса людзей, якая жадае ў яго спытаць за ўсё, што ён зрабіў. Гэта і жонкі зніклых палітыкаў, і людзі, якія адседзелі незразумела за што турэмныя тэрміны – усе яны так ці інакш запатрабуюць ад Лукашэнкі адказу. А ў колькіх яшчэ ён забраў гады жыцця і магчымасці...

За ўсё гэта давядзецца адказаць.

Напісаць каментар 80

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках