23 красавiка 2024, aўторак, 13:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леў Рубінштэйн: ПЭН паводзіць сябе як школьнік, што падроблівае адзнакі ў дзённіку

4
Леў Рубінштэйн: ПЭН паводзіць сябе як школьнік, што падроблівае адзнакі ў дзённіку
Леў Рубінштэйн

Кіраўніцтва расейскага ПЭН-цэнтра ў разгубленасці не здольнае прымаць разумныя рашэнні.

Расейскі пісьменнік і публіцыст Леў Рубінштэйн пракаментаваў «Радыё Свабодзе» заяву выканаўчага камітэта Расейскага ПЭН-цэнтра пра тое, што Святлана Алексіевіч ніколі не была сябрам гэтай арганізацыі.

«Учора, два дні таму, і раней Святлана Алексіевіч была ў спісе сяброў ПЭН-цэнтру. Я сам гэта бачыў. Гэта факт. Сёння яе няма. І гэта ўжо фальсіфікацыя. Відаць, кіраўніцтва ПЭН-цэнтру жыве састарэлымі ўяўленнямі пра магчымасці тэхналогій. Нібыта прыбралі, а нібыта і не. Так школьнікі падраблялі ацэнкі ў дзённіку. Нешта выціралі там. Часам гэта было заўважана, а часам і не. У нашым выпадку сітуацыя такая, што гэтага нельга не заўважыць. Я ім напісаў заяву пра свой выхад і мне не цікава, як яны гэта каментуюць і ці заявяць, што я таксама не быў чальцом. Я лічу сябе выбылым і не чакаю ніякага афіцыйнага выключэння».

Пісьменніца і сцэнарыст, сяброўка ПЭН-цэнтра Марына Вішнявецкая паведаміла журналістам наступнае:

«Святлана Алексіевіч падпісвала сумесныя праваабарончыя лісты сяброў ПЭНу. Чаму літаральна сёння ўначы яе выдалілі з сяброў ПЭНу, для мяне загадка. Ніякай працэдуры перарэгістрацыі не было. Гэта чыстае глупства. Учора позна ўвечары яе імя яшчэ стаяла ў спісе сяброў. Я сама зрабіла скрыншот, прачытаўшы адказ выканкама ПЭНу Амерыканскаму ПЭН-клубу. І з гэтага адказу я даведалася (з вялікім здзіўленнем), што Святлана Алексіевіч ніколі ў Расейскім ПЭН-цэнтры і не была. Гэта сведчыць пра поўную разгубленасць кіраўніцтва, ужо не здольнага прымаць разумныя рашэнні — пасля таго, як арганізацыю на знак пратэсту пакінулі больш за трыццаць вядомых пісьменнікаў, перакладчыкаў, журналістаў».

Святлана Алексіевіч, Леў Рубінштэйн, Барыс Акунін і іншыя вядомыя сябры Расейскага ПЭН-цэнтру пакінулі арганізацыю на знак пратэсту супраць выключэння з яго шэрагаў пісьменніка Сяргея Пархоменкі. Пры канцы мінулага году ён разам з іншымі сябрамі арганізацыі звярнуўся да Уладзімера Пуціна з просьбай памілаваць украінскага рэжысёра Алега Сянцова. Сянцоў адбывае 20-гадовы тэрмін паводле абвінавачання ў экстрэмізме.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках