26 красавiка 2024, Пятніца, 17:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Улады Арменіі ўтойваюць спробу замаху на прэзідэнта

5
СМІ: Улады Арменіі ўтойваюць спробу замаху на прэзідэнта
СЕРЖ САРГСЯН
ФОТА: HAYASTANNEWS.COM

З'явілася інфармацыя аб нечаканым змяненні працоўнага графіка і ўзмоцненай ахове рэзідэнцыі прэзідэнта Арменіі.

Паводле звестак ерэванскай газеты «Жахавурд», на прэзідэнта Арменіі Сержа Саргсяна была ўчыненая спроба нападу, паведамляе haqqin.az.

«Да нас дайшла інфармацыя аб тым, што пасля інцыдэнту ахова прэзідэнцкай рэзідэнцыі была ўзмоцненая», — піша газета.

У адказ на пытанне пра прычыны ўзмацнення прэзідэнцкай аховы начальнік службы дзяржаўнай аховы Арменіі Грач'я Аруцюнян у гутарцы з карэспандэнтам выдання сказаў толькі, што служба проста выконвае свае функцыі напоўніцу.

«Камусьці гэта можа не спадабацца, аднак мы проста працуем», — адзначыў Аруцюнян.

«У святле атрыманай інфармацыі цікава тое, што Серж Саргсян 5 студзеня нечакана для ўсіх адправіўся ў адпачынак. Згодна з устаноўленым парадку, прэзідэнт Арменіі ды іншыя высокапастаўленыя чыноўнікі штогод 6 студзеня бяруць удзел у каляднай імшы ў Эчміядзіне. Сёлета Саргсян парушыў традыцыю. Са звестак крыніцы, ягоны раптоўны адпачынак звязаны з праблемамі са здароўем, аднак, не выключана, што прэзідэнта такім чынам паспрабавалі засцерагчы ад патэнцыйнай небяспекі», — піша газета.

11 студзеня выданне politik.am са спасылкай на свае крыніцы апублікавала інфармацыю, у якой гаворыцца, што Саргсян адправіўся на лячэнне праз нейкія сур'ёзныя праблемы са здароўем.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках