25 красавiка 2024, Чацвер, 17:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі праект трапіў на першае месца ў Google Play

Беларускі праект трапіў на першае месца ў Google Play

Сэрвіс Wandle «навучае» мабільныя прылады падбіраць патрэбны рэжым абвесткі ў залежнасці ад часу і месца.

У раздзел «Тэставанне бэта-версій» трапляюць папярэднія распрацоўкі, даступныя для тэставання ўсім ахвотным. Цяпер на першым месцы ў раздзеле знаходзіцца прадукт беларускіх распрацоўнікаў, піша tut.by.

Першыя пазіцыі ў «краме» бэта-версій адбірае каліфарнійскае падраздзяленне Google. У далейшым кампанія дапамагае гэтым праектам з распрацоўкай і прасоўваннем сэрвісу.

Сэрвіс Wandle «навучае» мабільныя прылады аўтаматычна падбіраць патрэбны рэжым абвесткі ў залежнасці ад часу і месца. Ён дазваляе адзначаць месцы на мапе, дзе аўтаматычна актывуецца рэжым «Не турбаваць», усталёўваць час, у які карыстальніка не патрывожыць і адзначаць кантакты, для якіх карыстальнік заўсёды будзе даступны.

«За час адкрытага тэставання мы атрымалі больш за 500.000 праглядаў на Google Play і больш за 20 тысяч актыўных карыстальнікаў, — распавялі стваральнікі праекта. — Нашы карыстальнікі знаходзяцца ў 130 краінах свету, лідаруюць ЗША. Нам было адпраўлена больш за пяцьсот водгукаў, абсалютная большасць з якіх з'яўляюцца станоўчымі».

Бэта-версія дадатку даступная для загрузкі на Android-прылады. Рэліз прыкладання для Android чакаецца ў лютым.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках