20 красавiка 2024, Субота, 2:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік Пентагона: Расея сама абрала супрацьстаянне з ЗША

1
Кіраўнік Пентагона: Расея сама абрала супрацьстаянне з ЗША
ЭШТАН КАРТЭР

Паводзіны Расеі ўсё больш абмяжоўваюць сферы супрацоўніцтва Масквы і Вашынгтона.

«Я бачу сферы, дзе мы можам супрацоўнічаць, але іх становіцца ўсё менш і менш. Гэта тая стратэгія, якую абрала Расея», - сказаў Картэр у інтэрв'ю агенцтву Блумберг, паведамляе расейская служба ВВС.

Паводле ягоных слоў, вобласці ўзаемадзеяння дзвюх краін паслядоўна скарачаліся цягам апошніх 10 гадоў.

Кіраўнік Пентагона адзначыў, што Расея і ЗША па-ранейшаму салідарныя ў пытанні стрымлівання ядзерных праграм Паўночнай Карэі і Ірана, а таксама аб сітуацыі на Балканах.

Пры гэтым супрацоўніцтва ў барацьбе з экстрэмісцкай групоўкай «Ісламская дзяржава» ў Сірыі не атрымалася, адзначыў ён.

«Аднак калі ўрад Расеі вызначае свае інтарэсы не проста як адрозныя ад інтарэсаў ЗША - да чаго мы прывыклі, але як наўмысна супрацьлеглыя інтарэсам ЗША, то будзе вельмі складана пайсці насустрач такой матывацыі - і гэта галоўны выклік на будучыню», - сказаў Картэр.

Нагадаем, што нядаўна экс-кіраўнік ExxonMobil Рэкс Цілерсан, намінаваны Трампам на пасаду дзяржсакратара ЗША, на слуханнях у сенаце заявіў, што Расея ўяўляе небяспеку, ігнаруе інтарэсы ЗША і захапіла Крым.

Некалькі дзён таму Дональд Трамп у інтэрв'ю брытанскай газеце Times сказаў, што гатовы прапанаваць прэзідэнту Расеі Уладзіміру Пуціну зняцце санкцый у абмен на скарачэнне ядзерных арсеналаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках