Еўра падаражэў на таргах у Менску
- 18.01.2017, 12:43
- 15,895
На валютных таргах 18 студзеня беларускі рубель знізіўся да еўра і расейскага рубля.
Такая інфармацыя размешчаная на сайце Беларускай валютна-фондавай біржы.
Курс даляра дэманструе зніжэнне другі дзень запар. На гэты раз амерыканская валюта збавіла BYN0,0067 — да 1,9439 рубля.
Еўра, наадварот, умацаваўся на BYN0,0014 — да 2,0778 рубля.
Расейскі рубель таксама вырас на BYN0,0051 — да 3,2866 рубля за 100 расейскіх рублёў.
Як раней паведамляў сайт charter97.org, беларускі рубель будзе абясцэньвацца нават пры росце коштаў нафты.