19 красавiка 2024, Пятніца, 16:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску хочуць увесці аплату за ацяпленне паводле індывідуальных лічыльнікаў

26
У Менску хочуць увесці аплату за ацяпленне паводле індывідуальных лічыльнікаў

Устаноўка індывідуальных лічыльнікаў цяпла ў дамах-новабудоўлях будзе абавязковай.

Менгарвыканкам вывучае магчымасць укаранення сістэмы платы за ацяпленне паводле паказанняў індывідуальных лічыльнікаў цяпла. Пра гэта паведаміў 18 студзеня на сустрэчы з журналістамі ў прэс-цэнтры БелТА генеральны дырэктар дзяржаўнага аб'яднання «Менская гарадская жыллёвая гаспадарка» Віталь Смірноў.

З ягоных слоў, сёння магчымасць такой аплаты ёсць у жыхароў 600 сталічных дамоў, а карыстаюцца толькі 200.

«Пытанне ўкаранення такой сістэмы — стратэгічнае, і ўрад даручыў яго развязваць. Ёсць план мерапрыемстваў, у якім прапісаны 2017-2020 гады: што павінны зрабіць жыллёвыя службы, участкі, заказчыкі», — адзначыў Смірноў.

Ён падняў і тэхнічнае пытанне, звязанае з сістэмай ацяплення ў дамах (вертыкальная або гарызантальная разводка).

«Як правіла, пры вертыкальнай разводцы ўсталёўваюцца выпарнікі, пры гарызантальнай — прыбор на ўсю кватэру. Паказанні здымаюцца перад пачаткам ацяпляльнага сезону і пасля завяршэння. У ацяпляльны сезон уладальнікі індывідуальных лічыльнікаў плацяць, як усе (паводле паказчыкаў лічыльнікаў на ўвесь дом), а па заканчэнні сезону робіцца пераразлік», — растлумачыў кіраўнік аб'яднання.

З ягоных слоў, устаноўка індывідуальных лічыльнікаў цяпла ў дамах-новабудоўлях з'яўляецца абавязковай. Раней падчас эксперыменту такія лічыльнікі ўсталёўваліся і падчас правядзення капітальнага рамонту дома.

«Мы цяпер выконваем толькі праграму мерапрыемстваў. Задача — выявіць найбольш аптымальныя варыянты з мінімальным узроўнем выдаткаў для бюджэту і для насельніцтва па ўстаноўцы гэтых прыбораў у кватэрах, не змяняючы сістэму ацяплення. Эканамічны эфект павінен быць менавіта для спажыўцоў», — падкрэсліў кіраўнік установы.

Ён адзначыў: хто карыстаецца лічыльнікамі цяпла, за ацяпляльны сезон эканоміць 20-40 рублёў.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках