Стала вядома, як менчукі часцей за ўсё называлі дзяцей у 2016 годзе
7- 18.01.2017, 16:42
- 15,054
Спецыялісты менскага загса назвалі самыя папулярныя імёны ў горадзе за мінулы год.
Ужо некалькі гадоў запар у лідарах трымаюцца Сафія, Марыя і Ганна. Такімі імёнамі ў 2016 годзе назвалі 730, 622 і 568 дзяўчынак адпаведна. У шасцёрцы папулярных - Дар'я, Ксенія і Аліса, піша kp.by.
- Тэндэнцыя называць дзяцей простымі імёнамі захоўваецца цягам апошняга пяцігоддзя. Фаварыты за гэтыя некалькі гадоў практычна не змяніліся, хіба што Анастасій раней было больш, а з мужчынскіх імёнаў вышэй у рэйтынгу стаяў Данііл, - распавялі ў архіве органаў загс.
У статыстыцы за мінулы год - доўгі спіс імёнаў, якімі дзяўчынак называлі усяго па аднаму разу: Устына, Хлоя, Актавія, Луна, Купаліна, Матрона. У разрад рэдкіх летась перайшлі імёны Інга і Анжэла - так назвалі ўсяго двух малых у Менску.
Самыя распаўсюджаныя мужчынскія імёны - Арцём (665 хлопчыкаў), Максім (646), Міхаіл (633), Іван (556), Аляксей (480) і Данііл (472).
Сярод самых рэдкіх мужчынскіх імёнаў - Якуб, Фрол, Харытон, Карней, Арыстарх, Марк і Георг.