29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія СМІ назвалі Пінчука «новым прэзідэнтам Украіны»

5
Расейскія СМІ назвалі Пінчука «новым прэзідэнтам Украіны»
ВІКТАР ПІНЧУК
ФОТА: PHL

Багацце алігарха - трэцяе па суме сярод украінскіх прадпрымальнікаў.

Расейскае дзяржаўнае агенцтва РІА «Новости» назвала алігарха Віктара Пінчука імаверным будучым прэзідэнтам Украіны. Пра гэта гаворыцца ў матэрыяле «Новы прэзідэнт яшчэ не абраны. Але ўжо пазначаны», піша liga.net.

«Артыкул Віктара Пінчука ў The Wall Street Journal быў успрыняты на Банкавай вуліцы як вераломны ўдар у спіну. Дарма. Удар быў прамым, адкрытым і франтальным - прама пад дых», - адзначаецца ў матэрыяле.

«Цяпер з'явіўся рэальны прэтэндэнт на месца караля. Прынамсі, так здалося самому ўкраінскаму прэзідэнту і ягонаму атачэнню. У падпілоўванні ножак трона западозрылі яшчэ аднаго ўкраінскага алігарха Віктара Пінчука. Фігура прыкметная ва ўсіх адносінах. Жанаты з дачкой экс-прэзідэнта Леаніда Кучмы, багацце - трэцяе па суме сярод украінскіх прадпрымальнікаў. Ну а самае галоўнае - ні ў якіх палітычных скандалах запэцканы не быў», - адзначае аўтар матэрыялу.

Яна мяркуе, што план Пінчука просты - гэта «наладжваць стасункі з Расеяй і аднаўляць эканоміку Украіны».

«Для гэтага на пытанне тэрытарыяльнай прыналежнасці Крыма трэба пакуль заплюшчыць вочы і зрабіць выгляд, што яго наогул не існуе. У Данбасе тэрмінова правесці выбары - і хай самі разбіраюцца са сваімі праблемамі», - гаворыцца ў матэрыяле.

30 снежня бізнэсоўца Віктар Пінчук у сваёй калонцы для The Wall Street Journal заявіў, што Украіна павінна быць гатовая да кампрамісаў і цвяроза ацаніць свае планы на найбліжэйшую будучыню, каб жыць у свеце і росквіце.

Алігарх, што актыўна працаваў на расейскім рынку, загаварыў пра кампрамісы з агрэсарам.

Пінчук адзначае, што перамога Дональда Трампа на выбарах у ЗША занепакоіла ўкраінцаў, бо новая адміністрацыя ЗША можа пачаць будаваць з РФ іншыя стасункі, чым тая, што была ў Барака Абамы. Расея, нагадвае алігарх, гвалтоўна анэксавала Крым і сфармавала (і далей падтрымлівае) так званы сепаратысцкі рух ва ўсходніх рэгіёнах, каб узяць гэтую частку Украіны пад свой кантроль. «Мы таксама асцерагаемся, што тэндэнцыі ў Еўропе, накіраваныя супраць істэблішменту, выльюцца на выбарах на Кантыненце ў прыход лідараў, якія захочуць заключыць угоду з Крамлём», - піша ён.

Пасля гэтага намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Украіны Канстанцін Елісееў заявіў, што ніякіх саступак акупантам быць не можа. Пра гэта ён напісаў у сваёй калонцы для амерыканскага выдання The Wall Street Journal.

«Кіеў не будзе «ўлагоджваць агрэсара», а мір на ўмовах Крамля прывядзе толькі да ўзмацнення апетытаў РФ і новых ахвяраў», - заявілі ў прэзідэнта Парашэнкі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках