25 красавiка 2024, Чацвер, 9:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сем'і з Украіны і Беларусі «абмяняліся» жонкамі

18
Сем'і з Украіны і Беларусі «абмяняліся» жонкамі

Ва ўкраінскім рэаліці-шоў «Міняю жінку» паўдзельнічала сям'я з Бабруйска.

«Сям'я з Украіны жыве ў Крывым Рогу. Сям'я невялікая, актыўная і прыязная. Маюць уласны бізнэс. Мама прывыкла ва ўсім быць першай, а тата спрабуе ўсяляк падтрымліваць сваю жонку. Сям'я з Беларусі жыве ў горадзе Бабруйск. У іх двое сыноў і дачка ад першага шлюбу жонкі. Бацькі працуюць у сферы культуры: выкладаюць акторскае майстэрства. Мама ўважае, што ласкавае стаўленне можа пераканаць любога мужчыну. Ці спрацуе гэта з украінскай сям'ёй?»гаворыцца ў анонсе праграмы.

«Хтосьці лічыць Беларусь апорай савецкай сістэмы. У Еўропе яе называюць ізгоем. Але гэтыя палітычныя катаклізмы не перашкаджаюць беларусам і ўкраінцам сябраваць адзін з адным і ездзіць у госці», — так пачынаецца гадзінны сюжэт.

Згодна з правіламі рэаліці-шоў, жанчыны мяняюць правілы ў новых сем'ях.

На фінальнай вячэры двух сем'яў, якая праходзіла ў Менску, украінская ўдзельніца сказала пра свой досвед жыцця ў Беларусі, што краіна «нагадвае Савецкі Саюз, людзі скаваныя, адчуваецца дыктатура».

Беларускія ўдзельнікі праекта расказалі пра тое, як цяжка жывецца ў Беларусі, вельмі нізкія заробкі і паўсюдна парушаюцца правы чалавека.

«Міняю жінку» — рэаліці-шоу тэлеканала «1+1», у рамках якога дзве сям'і на тыдзень мяняюцца жонкамі. Удзел у шоў бяруць кантрасныя сям'і: з розным сацыяльным становішчам, ладам жыцця, светапоглядам, стаўленнем да працы, адзін да аднаго і да іншых, палярнымі поглядамі на выхаванне дзяцей, харчаванне і адпачынак.

Праграма здымалася летась.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках