25 красавiка 2024, Чацвер, 3:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Naviband у дзень фіналу адбору на «Еўравізію» выпусціць альбом

Naviband у дзень фіналу адбору на «Еўравізію» выпусціць альбом
ФОТА: ADMETNY.BY

Палову альбома складуць кампазіцыі на беларускай мове.

Новы альбом «Ілюмінацыя» беларускага гурту Naviband выйдзе 20 студзеня, у дзень фіналу нацыянальнага адбору на міжнародны конкурс «Еўравізіі-2017». Пра гэта музыкі паведамілі БелТА.

Альбом уключае восем кампазіцый калектыву, з якіх некалькі новых. Адной з такіх стала «Колыбельная». Яе Арцём Лук'яненка і Ксенія Жук нядаўна запісалі з расейскім музыкам Яўгенам Грышкаўцом. З вядомых песень гурту, між іншым, «Не покидай». Палову альбома складаюць кампазіцыі на беларускай мове.

Артысты планавалі ўключыць больш песень, чым атрымалася. Аднак вынікам працы з Уладам Пашкевічам і Андрэем Каціковым хлопцы задаволеныя.

«Ілюмінацыя» - гэта вясёлая і сумная музыка. Назва альбому выбрана невыпадкова. Аднойчы нашу музыку параўналі са святлом у цемры. Нам такое параўнанне вельмі спадабалася. Да таго ж, слова «ілюмінацыя» і па-расейску, і па-беларуску гучыць аднолькава. Ну і, акрамя таго, мы вельмі верым, што гэтыя песні змогуць засвяціцца ў сэрцах нашых слухачоў», - распавялі Арцём і Ксенія.

Альбом «Ілюмінацыя» будзе даступны ў інтэрнэце з 20 студзеня, а прэзентуюць яго на канцэрце 14 лютага ў Менску. Для артыстаў вялікі канцэрт у сталічным клубе не менш хвалюючы, чым выступ у фінале адбору на «Еўравізіі». Тэма вынікаў фіналу зойме людзей на некаторы час, а цікавасць слухачоў да альбому - гісторыя працяглая, лічаць музыкі.

Песню «Гісторыя майго жыцця» ў фінале адбору на «Еўравізію-2017» Арцём Лук'яненка і Ксенія Жук выканаюць пад нумарам 4. Артысты маюць намер заваяваць сімпатыі гледачоў музыкай, энергіяй, выкананнем. Песню будзе суправаджаць эфектная графіка.

Калектыў існуе крыху больш за тры гады. Таленавітая каманда ў складзе пяці музыкаў ужо заявіла пра сябе не толькі на беларускай сцэне, але і за мяжой. Аўтары музыкі і выканаўцы - Арцём Лук'яненка і Ксенія Жук. Альбом «Ілюмінацыя» - трэці ў творчай біяграфіі Naviband. Большую частку кампазіцый у рэпертуары калектыву складаюць беларускамоўныя песні.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках