7 траўня 2024, aўторак, 11:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На праспекце Незалежнасці адбылася сур'ёзная аварыя

На праспекце Незалежнасці адбылася сур'ёзная аварыя

У раёне аварыі ў кірунку выезду з горада ўтварыўся сур'ёзны корак.

Сур'ёзная аварыя адбылася ўвечары 18 студзеня на праспекце Незалежнасці каля палаца спорту «Уручча». Пра гэта tut.by паведамілі чытачы. Інфармацыю пацвердзілі ў ДАІ.

ФОТА: TUT.BY

Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца Audi 100 рухаўся праспектам у кірунку цэнтра і насупраць дома № 196 выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з Suzuki Grand Vitara, — распавяла прадстаўнік ДАІ Першамайскага раёна Кацярына Журымская.

У выніку ДТЗ кіроўца і пасажырка Audi атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці і былі дастаўлены ў шпіталь.

У раёне аварыі ў кірунку выезду з горада ўтварыўся сур'ёзны затор.

Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе кіроўцам аб'язджаць гэты адцінак дарогі маршрутам: вуліца Астрашыцкая, траса Заслаўе — Калодзішчы, вуліца Рагачоўская, праспект Незалежнасці.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках