БНК працягвае ствараць структуры ва ўсёй краіне
2- 19.01.2017, 12:53
- 17,453
У Віцебску абралі кіраўнікоў аб'яднанай кааліцыі дэмакратычных сіл.
Пра гэта ў «Фэйсбуку» напісаў адзін з лідараў апазіцыі і Беларускага нацыянальнага кангрэсу, экс-кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года Мікалай Статкевіч.
«У Віцебску адбыўся сход прадстаўнікоў дэмакратычных арганізацый горада.
Удзельнікі сходу прынялі пастанову аб стварэнні ў горадзе аб'яднанай кааліцыі дэмакратычных сіл.
Кіраўніком кааліцыі і яе прадстаўніком у Радзе Беларускага Нацыянальнага Кангрэса на альтэрнатыўнай аснове абраны Уладзімір Кійко (партыя БНФ), яго намеснікам - Роберт Кузняцоў («Народная Грамада»)», - напісаў Мікалай Статкевіч.
Нагадаем, што 13 студзеня была створана аб'яднаная кааліцыя дэмакратычных сілаў у Салігорску, якую ўзначаліў Віктар Малочка.