Расейскага маёра знайшлі мёртвым у Ерэване
2- 2.01.2017, 19:09
- 25,267
Паводле факту смерці распачатая крымінальная справа.
У Ерэване ў адным з гатэляў знойдзенае цела маёра расейскай вайсковай базы ў Арменіі 45-гадовага Віктара Емяльянава, паведамляе РІА "Новости" са спасылкай на мясцовую паліцыю.
Адзначаецца, што цела было знойдзенае вечарам 1 студзеня.
«У паліцыю паступіў званок ад брыгады хуткай дапамогі. У адным з пакояў гатэля «Дружба» быў знойдзены труп Віктара Е. 1972 года нараджэння. Згодна з папярэднімі высновамі, Віктар Е. памёр зусім неспадзявана. Прызначаная судмедэкспэртыза. Падрабязнасці ўдакладняюцца», - сказаў суразмоўца.
Паводле звестак паліцыі, Емяльянаў быў часова прапісаны ў гатэлі. Ён служыў у званні маёра намеснікам начальніка штаба адной з вайсковых частак расейскай вайсковай базы ў Арменіі.
Згодна з папярэднімі высновамі судмедэкспэрта, слядоў гвалту на целе Емяльянава не выяўлена. Мяркуецца, што ён памёр ад вострай сардэчнай недастатковасці.
Паводле факту смерці распачатая крымінальная справа.