27 красавiка 2024, Субота, 5:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сёння беларусы могуць назіраць наймагутнейшы зарапад

2
Сёння беларусы могуць назіраць наймагутнейшы зарапад

Уначы з 3 на 4 студзеня зямляне змогуць убачыць метэарытны паток да 120 метэораў у гадзіну.

На пачатку 2017 года дасягне свайго піку метэорны паток Квадрантыды. Уначы з 3 на 4 студзеня зямляне змогуць убачыць ад 60 да 120 метэораў у гадзіну. Аб гэтым паведамляе space.com.

Метэорны паток можна назіраць з 28 снежня да 7 студзеня. Пік квадрантыд прыпадзе на 4 студзеня а 14-й гадзіне паводле менскага часу. У гэты момант над Зямлёй будзе праносіцца да 120 метэораў у гадзіну (паводле звестак РІА «Новости» — блізу 100).

Лепш за ўсё знічкі будуць бачныя жыхарам Заходняга паўшар'я, дзе ў момант піка патоку будзе ноч. Аднак у жыхароў іншых рэгіёнаў Зямлі — у тым ліку і беларусаў — таксама ёсць шанец убачыць асобныя метэоры пры ўмове яснага надвор'я.

Квадрантыды — «павольныя» метэоры, іх хуткасць адносна Зямлі складае блізу 41 км/с. Радыянт патоку размешчаны недалёка ад полюса свету, паміж сузор'ямі Дракона і Валапаса. Група зорак, што знаходзіцца на ўсход ад ручкі Вялікай Мядзведзіцы, аб'ядноўвалася раней у сузор'е Сценнага Квадранта, адкуль і пайшла назва.

Метэорны паток звязаны з астэроідам 2003 EH1, які, як мяркуецца, з'яўляецца астаткам каметы. Квадрантыды ўважаюцца адным з найбольш вядомых і буйных метэорных патокаў. У адным шэрагу з ім стаяць Гемініды, Персеіды, Леаніды, Арыяніды і Лірыды.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках