24 красавiка 2024, Серада, 20:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцер Вайцюшкевіч: На канцэрце ў Вільні будзе шмат флюідаў шчасця

Зміцер Вайцюшкевіч: На канцэрце ў Вільні будзе шмат флюідаў шчасця

4 сакавіка ў літоўскай сталіцы супольны юбілейны канцэрт Змітра Вайцюшкевіча і Уладзіміра Някляева.

Беларусы могуць атрымаць бясплатныя візы пры дапамозе МЗС Літвы на супольны канцэрт спевака Змітра Вайцюшкевіча і паэта Уладзіміра Някляева з удзелам «WZ-Orkiestra» пад назвай «Нашы любімыя», нагадвае «Белсат».

У праграме найлепшыя кампазіцыі 10-гадовага плённага супрацоўніцтва Вайцюшкевіча і паэта Уладзіміра Някляева ў выкананні аўтара. Дуэт пачынаўся з працы над альбомам «Танга з ружай», выдадзенага ў канцы 2006 года. У які ўвайшло шмат выдатных песень, якія былі ў іншых альбомах Вайцюшкевіча.

— Наш праект перарос у сяброўства і сталы творчы тандэм кампазітара і паэта, што цяпер бывае вельмі рэдка. Упершыню мы робім супольную музычна-паэтычную праграму, дзе будзе і найлепшае, і новае, і нечаканае, — распавядае Зміцер Вайцюшкевіч. — Мы з Уладзімірам Пракопавічам будзем разам ствараць святочны настрой з нагоды нашага юбілею і надыходзячага вясновага жаночага свята, які нам абодвум вельмі падабаецца. А яшчэ менавіта на тыя выхадныя прыпадае літоўскае свята Казюкас. Таму будзе шмат флюідаў шчасця: і на канцэрце, і па-за яго межамі.

Бясплатная віза (без консульскага збору) з тэрмінам дзеяння з 3 да 5 сакавіка ўключна выдаецца грамадзянам Беларусі на аснове набытых у Беларусі квіткоў на мерапрыемства. Падаць дакументы на бясплатную візу трэба ад 15 студзеня да 15 лютага ўключна. Парадак разгляду візавага хадайніцтва спрошчаны, таму даведкі з месца працы/навучання, пацверджання платаздольнасці не патрабуюцца. Пакрокавая інструкцыя.

Квіткі: ад 31,5 да 47,5 рублёў.

Продаж без камісіі: «Тэатральна-канцэртная каса» (Менск, вул. Калініна, 5), з панядзелка па пятніцу з 10.00 да 19.00.

Агульны продаж: на сайце і ў касах Kvitki.by.

Пляцоўка: Дом польскай культуры — Вільня, вул Наўгардука, 76.

Пачатак мерапрыемства: уваход з 18.00, пачатак з 19.00 (час літоўскі).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках