25 красавiка 2024, Чацвер, 19:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Літве з'явіцца спецыяльны амбасадар у пытаннях БелАЭС

4
У Літве з'явіцца спецыяльны амбасадар у пытаннях БелАЭС

Дыпламат будзе прызначаны на гэтым тыдні.

Літва прызначыць спецыяльнага амбасадара для каардынацыі дзеянняў міністэрства ў пытаннях атамнай станцыі, якая будуецца ў Астраўцы. Пра гэта было заяўлена ў аўторак на сустрэчы літоўскіх міністраў замежных спраў, навакольнага асяроддзя і энэргетыкі, піша delfi.lt.

Прадстаўнік у сувязях з грамадскасцю міністра замежных спраў Лінаса Лінкявічуса Кястуціс Вашкялявічус паведаміў, што дыпламат будзе прызначаны на гэтым тыдні. Пакуль указ не падпісаны, яго прозвішча не выдаецца.

Тры міністры таксама падпісалі лісты высокапастаўленым прадстаўнікам Еўракамісіі і дырэктару Міжнароднага агенцтва атамнай энэргетыкі, у якіх звяртаюць увагу на ўжо шосты інцыдэнт, звязаны з будаўніцтвам АЭС у Астраўцы, просячы забяспечыць кантроль гэтых арганізацый над рэалізацыяй беларускага праекта.

Літва ў лістах выказвае перакананасць у тым, што Беларусь працягне небяспечнае развіццё АЭС, якая будзе знаходзіцца за 50 км ад Вільні, а калі праект і далей будзе рэалізоўвацца без выканання міжнародных патрабаванняў бяспекі, то ён будзе несці пагрозу для бяспекі ўсяго рэгіёну.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках