26 красавiка 2024, Пятніца, 17:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Скарачэнне паставак нафты крытычнае для Беларусі»

14
«Скарачэнне паставак нафты крытычнае для Беларусі»

Экспэрт распавёў аб трывожных тэндэнцыях на нафтавым рынку краіны.

Пастаўкі расейскай нафты ў Беларусь у 2016 годзе скараціліся на 20,3% - да 18,148 млн тонаў.

Паводле апублікаваных Белстатам у лістападзе мінулага года звестак, у студзені-кастрычніку 2016 г падзенне аб'ёмаў выпуску прадукцыі беларускімі нафтаперапрацоўчымі прадпрыемствамі дасягнула рэкордных 11,4%.

У снежні агенцтва Reuters паведаміла, што ў 2017 годзе агульны аб'ём паставак сырой нафты ў Беларусь плануецца на ўзроўні 18 млн тон.

У экспрэс-каментары «Салідарнасці» экспэрт «Ліберальнага клуба» Антон Болтачка распавёў пра тое, як на беларускай эканоміцы можа адбіцца скарачэнне паставак нафты.

- На сёння нафтапрадукты, якія мы выпрацоўваем або перапрацоўваем з расейскай нафты, з'яўляюцца адной з крыніц паступлення валюты ў краіну, - нагадаў экспэрт. - Адпаведна, скарачэнне паставак сыравіны, з якой мы выпрацоўваем нафтапрадукты для паставак у ЕЗ, безумоўна, уплывае на напаўненне бюджэту як за кошт падаткаў і экспартных падаткаў, так экспартных падаткаў, якія нам залічваюцца паводле ўмоваў беларуска-расейскіх дамоўленасцяў за пастаўкі на еўрапейскі рынак энэргетычных тавараў.

Суразмоўца распавёў, што дакладная сума недаатрыманай выгады ад скарачэння паставак стане вядомай бліжэй да сакавіка, калі будзе апублікаваная афіцыйная статыстыка аб замежным гандлі.

- Пакуль што можна ацэначна сказаць, што мы недалічваліся некалькіх соцень мільёнаў даляраў, што ў цяперашняй сітуацыі досыць крытычна, улічваючы неабходнасць выплаты вонкавай запазычанасці, - падкрэсліў экспэрт.

Нявызначанасці дадае і той факт, што насуперак існай практыцы Менск і Масква не дамовіліся пра аб'ёмы пастаўкі нафты да канца каляндарнага года, рэзюмаваў экспэрт.

Нагадаем, што экспарт нафтапрадуктаў з Беларусі ў 2016 годзе скараціўся на некалькі мільярдаў даляраў - на 38 адсоткаў.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках