18 красавiка 2024, Чацвер, 5:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Валодзя пайшоў працаваць на руднік, каб падняць на ногі дзяцей»

13
«Валодзя пайшоў працаваць на руднік, каб падняць на ногі дзяцей»
Ва Уладзіміра засталіся жонка і двое маленькіх дзяцей

У шахце «Беларуськалію» кавалкам горнай пароды да смерці прыціснула 51-гадовага рабочага.

- У Валодзі засталося двое маленькіх дзяцей, ён іх вельмі любіў: сыну хутка споўніцца 3 гадкі, а дачцэ - 11 гадоў, - уздыхае родная сястра загінулага Уладзіміра Штылёва Іна Лушына. - Ён быў добрым, тым, хто любіць бацькам - на старонцы ў сацсетцы толькі дзіцячыя фатаграфіі. Вядома, яны вельмі перажываюць: дачка не хацела верыць, казала маме: «Скажы, што гэта сон!»

У рудніках трэцяй рудаўправы Уладзімір стаў працаваць даўно: са словаў сястры, блізу 15 гадоў таму, піша kp.by.

- Да гэтага ён быў у ахове на другім рудніку, але потым пайшоў працаваць туды. Улетку яго перавялі на гэты ўчастак - ён не вельмі хацеў: праца фізічна складаная, а ён грузны, поўны. Але там прапаноўвалі заробак большы, а Валодзю трэба было падымаць дзяцей, - ледзь стрымлівае слёзы Іна Васільеўна.

Суразмоўніца прызнаецца, што ледзь знайшла сілы, каб распавесці пра бяду састарэлай 78-гадовай маме.

- Мама хварэе, ёй будзе складана гэта перажыць. Будзем старацца справіцца.

Разам з Уладзімірам на трэцяй рудаўправе працаваў і ягоны стрыечны брат Сяргей Штылёў.

- Я пайшоў на працу ў ноч пасля гэтага выпадку: хлопцы распавядалі, што на Валодзю ўпаў вялікі пласт - у яго проста не было шанцаў выжыць.

Сяргей Мікалаевіч кажа, што цяпер блізкія баяцца адпускаць яго ў шахту:

- Мне дачка з Менска ўчора тэлефанавала, хвалявалася. У нас такая праца, што ніколі нельга быць да канца ўпэўненым у тым, што нічога не здарыцца. Вядома, мы стараемся засцерагчы сваё працоўнае месца, але бывае, што прайшоў - а за табой падае адслаенне вагой у тону, паўтары. Горны ціск у шахце - непрадказальная рэч, ніколі нельга ўсяго прадугледзець.

На прадпрыемстве паведамілі, што руднік і фабрыка трэцяй рудаўправы працуюць у штатным рэжыме, тэхналагічны працэс не парушаны. «Беларуськалій» прыносіць спачуванні родным і блізкім загінулага.

- Пасля выканання работ разбіўкі негабарытных кавалкаў пароды на ставе забойнага канвеера, пры руху па горнай выпрацоўцы адбылося адслаенне пароды з адпрацаванай прасторы лавы. У выніку падзення кавалка пароды працаўнік быў смяротна траўмаваны, - пракаментавалі на прадпрыемстве.

Салігорскі раённы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу аб парушэнні правілаў бяспекі горных работ, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека (ч.2 арт.303).

Дарэчы

За апошні год гэта ўжо пяты выпадак на тэрыторыі «Беларуськалію» са смяротным зыходам.

- 15 лістапада 2016 у шахце загінуў 22-гадовы рабочы: ён атрымаў траўмы, калі ліквідаваў няспраўнасць горнай тэхнікі.

- 26 кастрычніка абарваўся трос будаўнічай калыскі, у якой знаходзілася шэсць рабочых. Адзін з іх, 29-гадовы будаўнік загінуў, трое патрапілі ў лякарню.

- 12 ліпеня пры выкананні буравых работ быў смяротна траўмаваны 53-гадовы машыніст.

- 9 чэрвеня на 27-гадовага рабочага звалілася металічная канструкцыя - мужчына загінуў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках