19 красавiка 2024, Пятніца, 6:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Помнік Льву Сапегу ўсё ж з’явіцца ў Слоніме

3
Помнік Льву Сапегу ўсё ж з’явіцца ў Слоніме

Старшыня Слонімскага райвыканкама Алег Таргонскі паабяцаў, што помнік Льву Сапегу ўсё ж будзе пастаўлены і адкрыты ў цэнтры Слоніма побач з тэатрам.

Пра гэта ён паведаміў слонімскім журналістам на штогадовай прэс-канферэнцыі, якая адбылася напярэдадні Новага года, паведамляе «Радыё Рацыя».

Праўда, летась, 5 лютага, у Слоніме, падчас адкрыцця года культуры, старшыня Слонімскага райвыканкама Алег Таргонскі таксама абяцаў, што ў 2016 годзе намаганнямі ўсіх слонімцаў і кіраўніцтва раёна павінен быць адкрыты помнік былому слонімскаму старосце, канцлеру Вялікага Княства Літоўскага Льву Сапегу (1557-1633). Але помнік Льву Сапегу ў Слоніме так і не з’явіўся.

Нагадаем, што помнік Льву Сапегу ў Слоніме плануюць ужо паставіць блізу 20 гадоў. І праект помніка ёсць, але няма грошай на сам помнік, які пагадзіўся зрабіць Народны мастак Беларусі Іван Міско, які родам са Слонімшчыны. Магчыма, сёлета слонімцы яго нарэшце дачакаюцца.

Пры Льву Сапегу Слонім стаў культурным, прамысловым і палітычным месцам. Побач з замкам на беразе Шчары канцлер Сапега ўзвёў мураваны палац, дзе са студзеня 1597 года праходзілі генеральныя сеймікі Вялікага княства Літоўскага. У слонімскім замку знаходзілася і добрая бібліятэка, архіў, творы мастацтва. Леў Сапега добраўпарадкаваў у Слоніме вуліцы, масты, дарогі. Ён адкрыў новыя кірмашы, прамысловыя мануфактуры, будаваў адміністратыўныя і гаспадарчыя будынкі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках