24 красавiка 2024, Серада, 0:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Барысаўскім раёне забітая ігумення манастыра

45
У Барысаўскім раёне забітая ігумення манастыра
ФОТА СВЯТЛАНЫ КУРЭЙЧЫК

(абноўлена) Матушка Васіліса была ігуменню Свята-Ксеннеўскага манастыра з 2004 года.

Са слоў крыніц выдання, ігуменню забіла адна з жанчын, што прыходзіла дапамагаць у манастыр. Следчы камітэт вядзе расследаванне, паведамляе рэсурс mlyn.by.

Гэтую інфармацыю ў праваахоўных органах пацвярджаюць, але ніякіх падрабязнасцяў пакуль не паведамляюць.

Манастыр размешчаны ў вёсцы Барань Барысаўскага раёна. Ігуменню манастыра з 2004 года з'яўляецца матушка Васіліса.

Ігумення Васіліса (Мядзведзь) нарадзілася 10 сакавіка 1949 года ў горадзе Сосніца Чарнігаўскай вобласці (Украіна). Яна скончыла гістарычны факультэт Чарнігаўскага педагагічнага інстытута. Выкладала ў школе. Была парафіянкай Петра–Паўлаўскага сабора Менска, пасля ўтварэння Елізавецінскага сястрынства пры саборы стала сястрой міласэрнасці. У 2001 годзе служыла паслушніцай Свята-Елізавецінскага жаночага манастыра. У 2002 годзе прыняла манашаскі пострыг, у 2004 — манаскі.

Тое, што адбылося, журналістам «Радыё Свабода» пацвердзіў прэс-сакратар Беларускага экзархату айцец Сергій Лепін.

«На жаль, такі сумны выпадак здарыўся. Ігумення Cвята-Ксеннеўскага манастыра матушка Васіліса была забітая. Падрабязнасцяў я пакуль не ведаю. Меркаванай забойцай была не зусім здаровая жанчына, паслушніца гэтага манастыра, якая пакутавала на псіхічную хваробу. Паводле папярэдняй інфармацыі, жанчына нанесла ігуменні некалькі ўдараў нажом. Вядзецца следства».

Айцец Сяргей Лепін паведаміў, што неўзабаве на афіцыйным сайце Барысаўскай епархіі з’явіцца больш падрабязная інфармацыя.

Як паведаміла БелаПАН афіцыйная прадстаўніца ўпраўлення Следчага камітэта Менскай вобласці Таццяна Беланог, паводле факта забойства ігуменні Свята-Ксеннеўскага манастыра ў вёсцы Барань Барысаўскага раёна ігуменні Васілісы распачатая справа паводле арт. 139 КК.

Затрыманая падазраваная, у дачыненні да яе прызначаная псіхолага-псіхіятрычная экспэртыза.

«Упраўленне СК Менскай вобласці ўсебакова разбіраецца ў абставінах здарэння, — сказала Беланог. — З удзельнікамі трагічнай падзеі працуюць следчыя. Кіраўніцтвам УСК ход высвятлення абставінаў таго, што здарылася ўзяты на кантроль».

Інфармацыя пра трагедыю ў Свята-Ксеннеўскім манастыры паступіла ў Барысаўскі РАУС учора а 21.17. Паведамлялася, што на ігуменню манастыра ўчынены замах. У выніку атрыманых цялесных пашкоджанняў яна памерла на месцы.

ФОТА СВЯТЛАНЫ КУРЭЙЧЫК
Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках