28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апублікаваная песня, якая не ўвайшла ў «Народны альбом»

Апублікаваная песня, якая не ўвайшла ў «Народны альбом»

Кампазіцыя была запісаная 20 гадоў таму падчас студыйнай сесіі «Народнага альбома».

На канале tuzin.fm на Soundcloud прэзентаваная песня «Коленька». Гэты твор быў запісана 20 гадоў таму падчас студыйнай сесіі «Народнага альбома» на радыё 101,2 разам з «Надзенькай», але ў фінальную версію не ўвайшоў.

Аўтары канцэпцыі праекту Міхал Анемпадыстаў і Лявон Вольскі палічылі песню пра «Коленьку» пераборам.

«Дзве аднатыпныя песні вырашылі не ставіць. Да таго ж там пра немцаў, а ў альбоме падзеі адбываюцца крыху раней», - тлумачыць Лявон, але прызнаецца, што ў той час гэтыя творы як пра Надзеньку, так і пра Коленьку яго моцна ўразілі як прыклады «беларускага наіўнага мастацтва».

Абодва гэтыя творы выканаў Мікалай Баязлівец, на той час дырэктар музея Максіма Багдановіча. Ён пажадаў, каб яго імя не раскрывалі і падпісалі ў «Народным альбоме» як «Інкогніта». Упершыню публічна сваё імя Мікалай раскрыў у фільме «Ненаўмысны шэдэўр» і распавёў пра акалічнасці запісу.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках