19 красавiка 2024, Пятніца, 3:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Party-Zan фільм» анансаваў першыя касавыя зборы

2
«Party-Zan фільм» анансаваў першыя касавыя зборы
Фота: naviny.by

Беларуская камедыя выйшла ў шырокі пракат 29 снежня.

За першы ўік-энд беларускую камедыю «Party-Zan фільм» наведалі 3 тысячы 500 гледачоў на агульную суму збораў блізу 18 тысяч рублёў (9 тысяч даляраў у эквіваленце), піша tut.by.

Адзначым, што лідарам у зборах засталіся расейскія «Ёлкі 5» з вынікам у 79 тысяч рублёў. За імі ідзе фантастыка «Пасажыры» з прыбыткам 43 тысячы рублёў. Цікава, што паводле вынікаў папярэдняга ўік-энду расейская прэм'ера «Вікінг» сабрала ўсяго 25 тысяч рублёў (пры бюджэце 20 мільёнаў даляраў), што крыху больш за фільм Андрэя Курэйчыка з бюджэтам пару дзясяткаў тысяч даляраў.

— Так, наш рэкламны бюджэт у шмат разоў больш сціплы, чым у замежных фільмаў, але мы верым у цягу беларусаў да беларускага, — кажа адзін з прадусараў і кампазітар фільма Дзмітрый Фрыга. — Не можам жа мы быць проста тэрыторыяй для замежнага пракату кіно? Пара паказаць, што і наша кіно мае долю свайго рынку!

Нагадаем, што «Party-zan фільм» стартаваў адразу ў 8 менскіх кінатэатрах 18 сеансамі ў дзень. Паглядзець беларускую камедыю можна ў кінатэатрах сеткі «SilverScreen», кінатэатрах «Беларусь», «Аўрора», «Мір», «Камсамолец» і «CLUB FALCON Буцік Кіно» да 11 студзеня, а ўжо з 12 студзеня ва ўсіх рэгіёнах Беларусі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках