28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сталі вядомыя падрабязнасці забойства ігуменні манастыра пад Барысавам

30
Сталі вядомыя падрабязнасці забойства ігуменні манастыра пад Барысавам
Фота: onliner.by

Адна з паслушніц нанесла ігуменні 10 нажавых раненняў.

— Калі размаўлялі з ігуменняй Васілісай, здавалася, што твае праблемы для яе важнейшыя за свае ўласныя. Калі ў мяне здарылася асабістая бяда, памёр муж, яна ўвесь час была побач са мной, малілася, і дзякуючы гэтаму я не так моцна адчувала свой смутак, - плача ў трубку дырэктарка школы №24 Барысава Наталля Белікава. – Мы пазнаёміліся з ёй даўно, з першых дзён яе служэння ў манастыры на Барысаўшчыне. Гэта вельмі шчыры, добры чалавек, вялікай душы – яе ставала на ўсіх.

Трагедыя здарылася ўвечары напярэдадні куцці: адна з паслушніц забіла ігуменню, нанёсшы ёй 10 нажавых раненняў, піша kp.by.

Наталля Аляксееўна расказвае, што матушка Васіліса нікому не адмаўляла ў дапамозе, заўсёды брала ў манастыр паслушніц, да яе з'язджаліся жанчыны з розных куткоў Беларусі і Расеі.

— Неяк у манастыр прыйшла жанчына з дзіцем. Жанчына памерла, і матухна стала клапаціцца пра гэтага хлопчыка: прывяла яго, пяцігадовага, да нас у школу, з ім працавалі псіхолагі – ён быў як Маўглі. Потым знайшла для яго добрую праваслаўную сям'ю. Цяпер гэты хлопчык вучыцца ў менскай гімназіі на дзявяткі і дзясяткі.

Са слоў Наталлі Белікавай, у матушкі было трое родных дзяцей, для многіх яна была апекуном.

— Яна нікому не адмаўляла, дапамагала хворым людзям, да яе прыходзілі і дзеткі з Навінак. Ігумення казала, што яны былі вельмі агрэсіўнымі, але пасля службы станавіліся як анёлачкі.

Я даведалася пра трагедыю сёння раніцай: мне патэлефанавалі з манастыра і сказалі, што матушкі не стала, яе забіла хворая жанчына.

У прэс-службе Беларускага экзархата трагедыяй здзіўленыя. «Гэта быў светлы, добры чалавек, нас гэтая навіна шакавала. Пакуль няма ніякай інфармацыі, ідзе следства», - кажа айцец Сергій Лепін.

У Следчым камітэце інфармацыю пацвердзілі: сапраўды трагедыя адбылася 5 студзеня ўвечары, распачатая крымінальная справа. Паслушніца знаходзіцца пад вартай. Што менавіта паслужыла нагодай для забойства, высвятляе следства. Затрыманая падазраваная, у дачыненні да яе прызначаная псіхолага-псіхіятрычная экспэртыза.

Хаваць ігуменню Васілісу будуць у нядзелю.

Апошнія словы матушкі Васілісы: «Напэўна, хтосьці іншы будзе дабудоўваць манастыр».

— Я ведала матушку Васілісу асабіста. Дакладней, гутарыла з ёй адзін раз, прыехаўшы ў манастыр на ўсяночную. Але ўражанне засталося пасля гутаркі такое, як быццам мы з ёй знаёмыя ўсё жыццё. Вельмі мудрая, добрая і шчырая жанчына, падтрымка якой на той момант мяне проста выратавала ад неабдуманых учынкаў і дапамагла справіцца з цяжкай асабістай праблемай. Ведаю, што многія спецыяльна ехалі ў Свята-Ксеннеўскі манастыр дзеля такіх збаўчых гутарак з матушкай Васілісай.

Гэты манастыр і з'явіўся дзякуючы ёй. Тут, каля вёскі Барань што ў Барысаўскім раёне гадоў 10 таму быў паўразбураны храм. А энэргічная ігумення, узяўшыся за справу, фактычна на пустым месцы змагла стварыць невялікую і вельмі ўтульную мясціну, куды прыязджала вельмі шмат паломнікаў. Будоўля працягвалася, спраў было яшчэ шмат. Але, як распавяла Наталля, знаёмая ігуменні, часта бывала ў манастыры, у апошняй размове з ёй матушка Васіліса чамусьці раптам сказала: «Напэўна, хтосьці іншы будзе тут усе дабудоўваць...» Як быццам штосьці прадчувала.

У інтэрв'ю ў 2011 годзе матушкаа Васіліса адказвала на пытанне, як жыве манастыр, так:

— У нашым манастыры цяжка. Тут няма ніякіх бытавых выгод. А так як сясцёр у манастыры мала (усяго дзесяць), то кожнай даводзіцца несці адразу некалькі послухаў: і просвіры печ, і храмы прыбіраць, і пры службе быць, спяваць і чытаць на клірасе. Таму ў нас кожная сястра — на ўсе рукі майстар. Спаць кладзёмся мы вельмі позна, часта за поўнач, устаём рана (набажэнства пачынаецца а 4.45, зімой — а 5.45), сёстры стамляюцца, але цішыня там, дзе свет у душы. Жывём мы дружна, дапамагаем і молімся адзін за аднаго.

Манастыр — гэта вялікая сям'я. Таму, як і ў сям'і, хацелася б пажадаць людзям, якія абралі манаскі шлях, адданасці таму манастыру, у якім ты жывеш, спраў любові і ва ўсім спадзявацца на Госпада, які прывёў у манастыр і клапоціцца пра цябе кожную хвіліну і ўдзень, і ўначы.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках