Акцыя 8 верасня: Абаронім сваё!
2- 27.08.2017, 13:31
- 13,274

Менчукоў заклікалі выйсці на Акцыю папярэджання.
У Менску з'явіліся налепкі і надпісы з заклікам выйсці на Кастрычніцкую плошчу Менска 8 верасня а 19.00.
Пра гэта ў «Фэйсбуку» паведаміў грамадскі актывіст Кірыла Васілеўскі.
«Усіх не перасаджаюць. Свабоду Статкевічу!», - напісаў актывіст.
Нагадаем, 8 верасня на Кастрычніцкай плошчы ў Менску а 19.00 пачнецца Акцыя папярэджання з патрабаваннем скасавання вучэнняў «Захад-2017».


